Магілёўшчына наладжвае партнёрства з Тэхасам


Афіцыйны візіт беларускай дэлегацыі ў найвялікшы (пасля Аляскі) штат працягнецца да заўтра.

Беларуская дэлегацыя на чале са старшынём Магілёўскага аблвыканкаму Уладзімірам Даманеўскім наведвае амерыканскі штат Тэхас 16–19 сакавіка.

«Мэты візіту – развіццё міжрэгіянальнага супрацоўніцтва дзвюх краінаў і выяўленне перспектываў пашырэння наменклатуры беларускага экспарту ў ЗША», – заявіла прэс-служба МЗС.

У Остыне, сталіцы штата, адбылася сустрэча беларускай дэлегацыі з сакратаром штата Тэхас Карласам Каскасам, якому беларусы прадставілі інфармацыю пра магчымасці дзелавога і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Магілёўскай вобласцю.

«Падчас сустрэчы абмеркаваныя напрамкі ўзаемавыгаднага ўзаемадзеяння паміж вобласцю і штатам. Губернатар і сакратар штата абмяняліся лістамі на знак гатоўнасці развіваць партнёрства ў сферах гандлю, адукацыі, тэхналогіяў і культуры», – кажуць у МЗС.

Чальцы дэлегацыі і дзелавыя колы штата правялі першае паседжэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусь–Тэхас для абмеркавання супольных мерапрыемстваў.

У межах візіту ў Хʼюстане правялі трэці беларуска-тэхаскі эканамічны форум, на якім беларускі бок абмеркаваў узаемавыгаднае супрацоўніцтва з тэхасцамі.

МЗС паведамляе, што кіраўнік Магілёўскай вобласці адкрыў выставу працаў беларускай фотамастачкі Ірэны Гудзіеўскай ў прысутнасці тэхаскіх творцаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”139651″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Плануецца, што Уладзімір Даманеўскі падчас сустрэчы з кіраўніцтвам горада Ўудлэндс падпіша ад імя Бабруйска пагадненне аб усталяванні паміж двума гарадамі двухбаковага партнёрства ў сферы бізнесу.

У склад беларускай дэлегацыі ўваходзяць кіраўнікі прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці, прадстаўнікі МЗС Беларусі, амбасады Беларусі ў ЗША, Магілёўскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, а таксама Ганаровы консул Беларусі ў Тэхасе Хээрт Вісэр.

ДД; фота: Ірэна Гудзіеўская

Стужка навінаў