Магілёўка пра падатак на дэпазіт: Карыстаюцца маймі грашыма, і яшчэ буду плаціць?


На які падатак на дэпазіты пагадзіліся б магілёўцы? Высвятляў журналіст «Белсату».

«Калі ўклад маленькі, то там няма з чаго браць. Калі чалавек жыве з працэнтаў, ну я так разумею, што гэта будзе яму замест падаходнага падатку. Я не супраць», – кажа жанчына.

У сваю чаргу мужчына на пытанне «Белсату» дзеліцца сваім меркаваннем:

«У нас жа заўсёды ініцыятыва напалову караецца. Так што, на жаль, што не робіцца, не заўсёды добра».

Малады хлопец новую ініцыятыву называе «нядобрай»:

«У нас бяруць падатак у прынцыпе з усяго. Падатак на падатак. Я лічу, што гэта поўнае трызненне».

Сустрэтая журналістам нашага тэлеканалу пенсіянерка робіць сваю заўвагу:

«У мяне ўкладаў няма. Якія ў мяне ўклады з пенсіі могуць быць? Мала таго, што карыстаюцца маймі грашыма, дык я яшчэ мушу плаціць? Не!»

Іншая жанчына распавядае, чаму падатак у памеры 13 % – вялікі:

«Я б дадала да дэпазіту 2 % «пенсійнага» падатку і 1 % банкаўскага дастаткова. Калі з усіх браць».

З 1 красавіка 2016 года з працэнтаў па ўкладам беларусы будуць вымушаныя плаціць падаходны падатак у памеры 13 %.

Дэпазітныя абмежаванні: юрыдычныя асобы не змогуць шмат зарабляць на банкаўскіх укладах

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў