Магілёў займеў фотаальбом пра ўласнае кнігадрукаванне, якому налічваецца 400 гадоў


Выданне «Спірыдон Собаль і вытокі магілёўскага кнігадруку» знаёміць чытачоў з найбольш адметнымі кніжнымі помнікамі краю, а таксама лёсамі іх выдаўцоў.

У кнізе можна пабачыць прыклады мастацкага абрамлення старадрукаў, якія лічацца феноменам магілёўскай школы гравюры. Таксама выданне змяшчае фотаздымкі тытульных лістоў ды абгорткі рэдкіх кніг, што захоўваюцца ў музеях Беларусі, Украіны і Расеі.

Для Магілёва ўнікальны фотаальбом не адзіная падзея, звязаная з імем магілёўскага першадрукара Спірыдона Собаля. У музеі гісторыі гораду, дзякуючы мецэнатам, з’явілася кніга «Новы запавет з Псалтыром», выдадзеная ў 1652 годзе ў друкарні Куцеінскага манастыра пад Воршай.[/vc_column_text][vc_single_image image=”371076″ img_size=”large”][vc_column_text]Праўда, музейны экзэмпляр мае страты. У старажытным выданні адсутнічаюць першыя старонкі і пярэдняя вокладка.

belsat.eu

Стужка навінаў