Магчымы пастаўшчык феерверкаў не каментуе крывавы салют у Менску


У расейскай кампаніі ААТ «Пиро-Росс», прадукцыя якой магла выкарыстоўвацца падчас святочнага салюту ў Менску 3 ліпеня, у выніку якога пацярпелі і загінулі людзі, адмовіліся даваць каментары карэспандэнту belsat.eu.

«Каментароў не даем. Усяго добрага», – заявілі ў кампаніі і паклалі слухаўку.

Hавiны
СК назваў чатыры галоўныя версіі крывавага салюту у Менску
2019.07.04 09:56

Пра тое, што беларускія вайскоўцы куплялі снарады для салюту ў расейскай кампаніі ААТ «Пиро-Росс», паведамляе тэлеграм-канал «NEXTA».

«Як выявілася, расейскага там – толькі этыкеткі і дакументацыя. Самі зарады зробленыя ў Кітаі», – адзначае «NEXTA».

Як адзначае сайт кампаніі, яна была заснаваная ў 1994 годзе чатырма абароннымі прадпрыемствамі. Яна распрацоўвае, вырабляе і рэалізуе абсталяванне для вытворчасці салютаў і феерверкаў. З 2000 года ААТ «Пиро-Росс» стала асноўным распрацоўнікам і пастаўшчыком салютных установак для Міністэрства Абароны РФ.

Таксама прадпрыемства вырабляе пускавое электрамеханічнае і жаночую вопратку.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў