Маеце сяброў-замежнікаў? Запрашайце іх у Горадню без візы!


Як замежнаму грамадзяніну скарыстацца з бязвізавага ўезду ў Горадню, што трэба ведаць пра правілы і «падводныя камяні»? Пакрокавы гайд ад belsat.eu.

Як іншаземцу прыехаць у Горадню без візы?

Стары (Верхні) замак у Горадні. Васіль Малчанаў/ Белсат

Спачатку ў сеціве трэба знайсці беларускага тураператара ды скантактавацца з ім. У афіцыйным спісе іх некалькі дзясяткаў – ёсць чаго выбраць.  Фактычна ўсе гарадзенскія тураператары займаюцца бязвізавымі турыстамі. Калі ваш госць з Польшчы, то ён можа самастойна вырашыць усе пытанні па тэлефоне: амаль у кожнай гарадзенскай турфірме ёсць працаўнікі, што разумеюць па-польску.

Не пазней за 48 гадзін да свайго прыезду ў Беларусь турыст звязаўся з абраным тураператарам ды прадставіў яму скан ці здымак пашпартнай старонкі з фота. У сваю чаргу тураператар павінен паведаміць памежнікам пэўнага прапускнога пункту пра прыбыццё турыстаў не пазней за 24 гадзіны. Трэба ўказаць даты планаванага візіту, бо знаходзіцца па «бязвізу» у Беларусі можна толькі да 5 дзён. Яшчэ трэба абраць цікавыя турысту паслугі ды аплаціць іх. Турфмірма павінна прапанаваць вам таксама месца часовага пражывання. Не забывайцеся пакідаць кантакты для зваротнай сувязі!

Якія дакументы і колькі грошай трэба мець з сабой пры ўездзе ў Беларусь?

Пры бязвізавым уездзе замежны грамадзянін павінен пры сабе мець дзейны пашпарт або іншы дакумент, які з’яўляецца раўнаважны пашпарту ды страхавы поліс, аформлены турыстычнай фірмай дакумент устаноўленага ўзору, якi дае права на наведванне Беларусі. Абавязкова пры сабе мець грошы. На кожны дзень знаходжання ў Беларусі турыст павінен мыць пры сабе 46 беларускіх рублёў (можна ў валюце). На мяжы афармляецца часовая міграцыйная картка. Увага! Калі турыст згубіць картку, то атрымае штраф!

Мытная дэкларацыя запаўняецца ў выпадках, калі вы ўвозіце транспартныя сродкі, тавары коштам больш за 1500 еўра ці вагою больш за 50 кілаграмаў. Таксама трэба дэклараваць наяўныя грошы, калі іх больш за 10 000 долараў ЗША, алкаголь у абʼёмах больш за 3 літры ды цыгарэты, калі вы маеце больш чым 10 пачак. Варта дэклараваць і лекі. Калі турыст з сабой у падарожжа бярэ хатнюю жывёліну, яе таксама трэба дэклараваць. У такім выпадку трэба загадзя папярэджваць свайго тураператара.

Чаго нельга рабіць у пункце памежнага пропуску?

Ні ў якім разе нельга весці фота і відэа здымку. Нават калі турыст зробіць сэлфі, гэта можа быць расцэнена працаўнікамі памежнага пункту пропуску, як парушэнне закону. Нельга размаўляць па мабільнаму тэлефону. Перад прадяўленнем уласных дакументаў супрацоўніку памежнага пункту варта ўпэўніцца, што там няма грошай ці іншых каштоўных рэчаў. Падобнае можа быць расцэнена, як дача хабару ўпаўнаважанай асобе.

Дзе, як і на чым можна перасячы мяжу, і што трэба мець для гэтага?

Перасячы мяжу бязвізавыя турысты могуць праз аўтадарожныя пункты памежнага пропуску «РайгардасПрывалка», «КузніцаБрузгі». З 1 траўня і па 30 верасня дадаткова працуюць сезонныя пункты памежнага пропуску «Рудаўка – Лясная» і «ШвяндубрэПрывалка». Патрапіць у Беларусь можна на ровары, аўтобусам, цягніком, аўтамабілем, матацыклам ці самалётам.

Калі бязвізавы турыст едзе ў Беларусь аўтам, то мусіць памятаць пра сістэму «BelToll». Гэта электронная сістэма збору платы за праезд па дарогам. Такі падатак мусяць плаціць кіроўцы і цяжкавікоў, і легкавікоў.

«Праскачыць» без наступстваў пару кіламетраў па платнай дарозе, не маючы аплочанай прылады «BelToll» не атрымаецца – на выездзе з краіны можа апынуцца, што трэба заплаціць штраф у некалькі сотняў еўраў.

Найлепш загадзя кансультаваць свой маршрут з тураператарам.

Кіроўца павінен мець пры сабе пры перасячэнні мяжы страхавы сертыфікат на транспарт – так званую «Зялёную картку». Для турыстаў, якія збіраюцца патрапіць у Беларусь на самалёце, варта звярнуцца да абранага тураператара за дадатковай кансультацыяй.

Па прыбыцці ў Беларусь турыст павінен у першы дзень звярнуцца да свайго тураператара, каб зарэгістравацца. Выключэннем могуць быць святочныя або выходныя дні. За парушэнне дадзенага палажэння турыст можа быць пакараны штрафам або дэпартаваны.

Што рабіць у выпадку надзвычайнага здарэння?

Фота: Падлясскі дэпартамент памежнай аховы

Калі вы не можаце пакінуць Беларусь у дазволены бязвізавым рэжымам час праз хваробу ці іншае надзвычайнае здарэнне, то варта папярэдзіць свайго тураператара ды звярнуцца ў органы ўнутраных спраў з заявай аб падаўжэнні тэрміну часовага знаходжання ў Беларусі. Туды ж трэба звяртацца і ў выпадку, калі турыст згубіў дазвол на прыбыванне ў Беларусі, у такім выпадку турфірма выдае дублікат.

У выпадку страты пашпарту, органы ўнутраных спраў павінны выдаць турысту даведку, якая пацвярджае ягоную асобу. Даведка будзе дзейнічаць, пакуль вы не атрымаеце новы дакумент або не знойдзецца ваш пашпарт.

Што варта наведаць і дзе сканчаецца бязвізавая зона?

Барысаглебская (Каложская) царква. Васіль Малчанаў/ Белсат
Горадня
Барысаглебская (Каложская) царква. Васіль Малчанаў/ Белсат
Горадня
Аўгустоўскі канал. Васіль Малчанаў/ Белсат
Горадня
Касцёл Здабыцця святога Крыжа і кляштар бэрнардынаў. Васіль Малчанаў/ Белсат
Горадня
Кафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя і былы кляштар езуітаў. Васіль Малчанаў/ Белсат
Горадня
Дом купца Мураўёва. Васіль Малчанаў/ Белсат
Горадня
Касцёл Звеставання Панны Марыі і кляштар брыгітак. Васіль Малчанаў/ Белсат
Горадня
Комплекс будынкаў пажарнай часткі (пажарная каланча). Васіль Малчанаў/ Белсат
Горадня
Вялікая Харальная сінагога. Васіль Малчанаў/ Белсат
Горадня
Новы (Ніжні) замак. Васіль Малчанаў/ Белсат
Горадня
Комплекс будынкаў пажарнай часткі (пажарная каланча). Васіль Малчанаў/ Белсат
Горадня
Кафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя і былы кляштар езуітаў. Васіль Малчанаў/ Белсат
Горадня
Лютэранская кірха Святога Іаана. Васіль Малчанаў/ Белсат
Горадня
Жаночы манастыр. Васіль Малчанаў/ Белсат
Горадня
Кафедральны Свята-Пакроўскі сабор. Васіль Малчанаў/ Белсат
Горадня
Кафедральны Свята-Пакроўскі сабор. Васіль Малчанаў/ Белсат
Горадня
Аўгустоўскі канал. Васіль Малчанаў/ Белсат
Горадня
Горадня
Палацава-паркавы комплекс «Свяцк». Васіль Малчанаў/ Белсат
Горадня
Стары (Верхні) замак у Горадні. Васіль Малчанаў/ Белсат
Горадня
Фартыфікацыйныя збудаванні Гродзенскай крэпасці. Васіль Малчанаў/ Белсат
Горадня
Гісторыка-культурны комплекс “Гарадзенская крэпасць – Партызанскі лагер”. Васіль Малчанаў/ Белсат
Горадня

Падчас свайго знаходжання ў 50-кіламетровай бязвізавай зоне, якая мае статус парку пад назвай «Аўгустоўскі канал», турысты могуць знаходзіцца ў Горадні ды на тэрыторыі Капцёўскага, Гожскага, Адэльскага, Падлабенскага і Сапоцкінскага сельсаветаў Гарадзенскага раёну.

Горадня цікавая тым, што ў гэтым горадзе перасякаюцца ўсе гістарычныя эпохі. Стары і Новы каралеўскія замкі-музеі. Стары замак памятае як па ім хадзіў князь Вітаўт ды кароль Стэфан Баторый, які любіў Горадню больш, чым тагачасную сталіцу Рэчы Паспалітай. А ў Новым замку адбыўся так званы «маўклівы сойм», які даў пачатак другому падзелу Рэчы Паспалітай. У часы паўстання Касцюшкі тут знаходзіўся штаб.

Турысты атрымаюць унікальную магчымасць прагуляцца па брукаванай вуліцы праз увесь цэнтр гораду, каб патрапіць у дом славутай польскай пісьменніцы Элізы Ажэшкі або наведаць музей-аптэку, якая існуе з пачатку ХVІІІ стагоддзя. Прыгажосць цэнтру гораду можна ацаніць з вышыні гарадзенскай пажарнай каланчы.

Шматканфесійнасць гораду дазваляе ўбачыць шматлікія каталіцкія ды праваслаўныя бажніцы. Ёсць нават свая сінагога ды лютэранская кірха! Тут стагоддзямі над Нёмнам стаіць мураваная царква ХІІ стагоддзя – знакамітая гарадзенская Каложская Барысаглебская царква, аналагаў якой няма ў Беларусі. Касцёл святога Францішка Ксаверыя ды касцёл Бернардынцаў сваймі шпілямі дастаюць да неба, а праваслаўны сабор захапляе сваёй пышнасцю.

За межамі гораду ёсць магчымасць патрапіць на апошнюю крэпасць Расейскай імперыі – фартыфікацыйнае ўмацаванне часоў І Сусветнай вайны. А на завяршэнне вандроўкі варта патрапіць на Аўгустоўскі канал – штучны суднаходны канал, які пачынае сваю гісторыю ў першай траціне ХІХ стагоддзя.

Пры вандроўках не забывайцеся пра межы бязвізавай зоны – яны азначаны адмысловымі знакамі. Памятайце, перасячэнне гэтай мяжы караецца штрафам або дэпартацыяй!

Мікола Дзямідаў, belsat.eu

Стужка навінаў