Мадура заклікаў суграмадзянаў маліцца дзеля аднаўлення электразабеспячэння ў Венесуэле


Нікалас Мадура заклікаў суайчыннікаў, якія вызнаюць розныя рэлігіі, дапамагчы сваймі малітвамі аднавіць электразабеспячэнне ў краіне. Адпаведную заяву ён зрабіў падчас звароту да нацыі, трансляцыя якой вялася ў дадатку Periscope.

«Прашу маліцца за Венесуэлу. Просіш Госпада, і электрычнасць вяртаецца», – цытуе словы Мадура ТАСС.

Мадура таксама папрасіў венесуэльцаў эканоміць электраэнергію, пакуль у краіне працягваюцца аднаўленчыя работы пасля буйной аварыі.

Увечары 7 сакавіка Каракас і большасць штатаў Венесуэлы засталіся без святла. Паводле звестак уладаў, прычынай стаў сабатаж на найбуйнейшай у краіне ГЭС імя Балівара ў штаце Балівар. На думку некаторых экспертаў, гэтая аварыя стала беспрэцэдэнтнай па маштабах.

11 сакавіка Нацыянальная асамблея (аднапалатны парламент, кантраляваны супернікамі Мадура) па просьбе лідара апазіцыі Хуана Гуаідо абвясціла аб увядзенні ў краіны надзвычайнага становішча праз адключэнні электраэнергіі. 12 сакавіка міністр сувязі і інфармацыі Венесуэлы Хорхе Радрыгес заявіў, што падача электрычнасці адноўлена практычна на ўсёй тэрыторыі Баліварыянскай Рэспублікі.

Hавiны
Венесуэла амаль цалкам засталася без электрычнасці
2019.03.08 11:21

СК, belsat.eu

Стужка навінаў