Мадура распавёў, што гатовы да дыялогу з ЗША

Нікаляс Мадура анансаваў істотныя змены, якія могуць адбыцца ў краіне, калі Вашынгтон правядзе з ім перамовы. Пра гэта кіраўнік краіны заявіў у інтэрв’ю выданню The Washington Post.

«Калі будзе павага паміж урадамі, незалежна ад таго, наколькі вялікія Злучаныя Штаты, і калі будзе дыялог, абмен праўдзівай інфармацыяй, то будзьце ўпэўнены, мы зможам стварыць новы тып узаемаадносінаў», – падкрэсліў кіраўнік Венесуэлы Нікаляс Мадура.

Пры гэтым Нікаляс Мадура адзначыў, што праблемы падчас перамоваў могуць узнікнуць у справе поглядаў на выбары.

«Мне падаецца, нам варта больш думаць пра агульную карціну. Адносіны праз 5-10 гадоў. Адносіны да канца 21 стагоддзя», – адзначыў палітык.

Ужо год у Венесуэле палітычны крызіс. У студзені 2019 году Хуан Гуаідо абвесціў прэзідэнта Нікаляса Мадура ўзурпатарам і назваў сябе выконваючым абавязкі кіраўніка дзяржавы. На думку парламента, такую магчымасць прадугледжвае Канстытуцыя краіны. Гуаідо прызналі выконваючым абавязкі прэзідэнта шэраг краінаў Захаду і ЗША.

Беларусь страціла на супрацы з Венесуэлай мільёны

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны