Мадрыдскі «Рэал» трэці раз запар выгуляў Лігу чэмпіёнаў


У фінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў іспанскі клуб перамог «Ліверпуль».

Канчатковы лік фінальнага матчу, што праходзіў у Кіеве, – 3:1 на карысць мадрыдскага клубу.

«Ліверпуль» упэўнена пачаў матч і валодаў ініцыятывай, але нечакана егіпецкая зорка англійскага клубу Мохамед Салах атрымаў траўму і пакінуў поле на 30-й хвіліне (лік на той момант быў 0:0). Некаторыя мяркуюць, што ў тым гульнявым эпізодзе капітан мадрыдцаў Сэрхіё Рамас адмыслова наваліўся ўсёй вагай на Салаха, каб той атрымаў траўму – футбаліст «Ліверпулю» пашкодзіў плячо.

Як пасля матчу прызнаўся галоўны трэнер «Ліверпулю» Юрген Клоп, той эпізод шакаваў ягоную каманду.

«Рэал» (Мадрыд) трэці раз запар выгуляў Лігу чэмпіёнаў.

НМ, belsat.eu

Фотаздымак на застаўцы да відэа EFE/Mykola Tys/ Froum

Стужка навінаў