Мадрыд выдаў ордэр на арышт лідара Каталунні Карлеса Пучдэмону


Вярхоўны суд Іспаніі выдаў еўрапейскі ордэр на арышт звольненага са сваёй пасады лідара Каталунні Карлэса Пучдэмона і чатырох яго калегаў, якія з’ехалі ў Бельгію.

Акрамя Пучдэмона ордэр выдадзены на наступных асоб:

  • Мерытчель Серрет, былы міністр сельскай гаспадаркі
  • Антоні Комін, былы міністр аховы здароўя
  • Луіс Пуч, былы міністр культуры
  • Клара Понсаці, былы міністр адукацыі

Гэтыя пяцёра былых палітыкаў у чацвер не зʼявіліся на пасяджэнне Вярхоўнага суда ў Мадрыдзе, падчас якога група іншых былых чальцоў рэгіянальнага ўрада была ўзятая пад варту. Арыштаваных міністраў абвінавачваюць у мяцяжы, падрыўной дзейнасці і растраце дзяржаўных сродкаў. Ім пагражае да 30 гадоў пазбаўлення волі.

1 кастрычніка ў Каталунні прайшоў рэферэндум аб незалежнасці, на якім аддзяленне падтрымала большасць удзельнікаў галасавання. Улады Іспаніі лічаць рэферэндум незаконным. 21 кастрычніка прэм’ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой заявіў, што Мадрыд уводзіць у дзеянне 155-ы артыкул канстытуцыі Іспаніі, каб «аднавіць законнасць»: урад і парламент Каталунні распушчаны, і ў правінцыі ў бліжэйшыя 6 месяцаў будуць праведзены датэрміновыя выбары. 27 кастрычніка каталунскі парламент ухваліў стварэнне «каталонскай рэспублікі як суверэннай, дэмакратычнай і сацыяльнай незалежнай дзяржавы».

ІІ, belsat.eu, паводле Бі-бі-сі

Стужка навінаў