Мачанка ці квас? Чым беларусы кармілі на Варшаўскім Міжнародным фестывалі. ФОТА


У Міжнародны Дзень дзяцей у Варшаве адбыўся вялікі фестываль Family picnic, у якім паўдзельнічалі і беларусы. У шапіку Беларускага дому можна было набыць кніжкі па гісторыі, кружэлкі з дакументальнымі фільмамі і праграмамі «Белсату», фігуркі жаўнераў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай з волава і карункавую біжутэрыю ручной працы ад майстрыцы Людмілы Зах.

Але сапраўдным хітом фестывалю стаў беларускі квас, крамбамбуля і салодкія прысмакі ад шэф-повара і эксперта беларускай і славянскай кухні Алены Мікульчык. Дарэчы, Алена паклапацілася аб усіх гасцях фестывалю і прыгатавала некаторыя стравы ў вегетарыянскай версіі.

Акрамя беларусаў на фестывалі свае стравы і традыцыі прадставілі грузіны, армяне, мексіканцы, сірыйцы, грэкі і іншыя. Фота – Юлія Шаблоўская, belsat.eu
Усім гасцям беларускага шапіку Алена Мікульчык распавядала пра стравы і беларускія напоі. Фота – Юлія Шаблоўская, belsat.eu
Дзеці – галоўныя госці фестывалю. Фота – Юлія Шаблоўская, belsat.eu
Карункавая біжутэрыя Людмілы Зах на фестывалі карысталася вялікай папулярнасцю. Фота – Юлія Шаблоўская, belsat.eu
Традыцыйную «скварку ды чарку» беларусы замянілі на тварог дамовай работы і сапраўдны беларускі квас. Фота – Юлія Шаблоўская, belsat.eu.
Слодычы ад Алены Мікульчык найлепей смакавалі з традыцыйнай беларускай «Крамбамбуляй». Фота – Юлія Шаблоўская, belsat.eu.
Карункавую біжутэрыю Людміла Зах стварае з японскага бісеру ўжо больш за 10 гадоў. Фота – Юлія Шаблоўская, belsat.eu
Акрамя прысмакаў на фестывалю было мноства забаваў для дзяцей. Фота – Юлія Шаблоўская, belsat.eu.
Выступленне Мінскай дзіцячай акадэміі танца «Фіеста» на галоўнай сцэне фестывалю. Фота – Юлія Шаблоўская, belsat.eu.
Самых маленькіх удзельнікаў фестывалю з Беларусі прыйшлі падтрымаць бацькі. Фота – Юлія Шаблоўская, belsat.eu
Падчас фестывалю варшаўская Агрыколя пераўтварылася ў месца для вялікага сямейнага пікніка. Фота – Юлія Шаблоўская, belsat.eu
Фестываль працягнецца да канца выходных. Фота – Юлія Шаблоўская, belsat.eu.

Юлія Шаблоўская belsat.eu

Стужка навінаў