Мабільныя радары вернуць на дарогі ў бліжэйшыя дні


Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці неўзабаве вернуць на беларускія дарогі. Пры гэтым, паводле ДАІ, зменіцца падыход да іх усталявання, паведамляе БелТА.

Мабільныя радары будуць усталёўвацца ў месцах, дзе адбываецца найбольшая колькасць ДТЗ, прычынаю якіх з’яўляецца парушэнне хуткаснага рэжыму. У ДАІ вызначылі 20 такіх месцаў.

19 снежня мабільныя датчыкі аўтаматычнай фіксацыі парушэнняў хуткаснага рэжыму прыбралі з дарог Беларусі. Раней, 16 снежня, кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка падчас нарады з сілавікамі раскрытыкаваў шырокае прымяненне адміністрацыйных пакаранняў і вялікую колькасць штрафаваў, якую атрымліваюць кіроўцы.

Hавiны
Пасля загаду Лукашэнкі Адміністрацыйны кодэкс пачалі рэфармаваць
2019.12.18 13:55

СК belsat.eu

Стужка навінаў