Лютэранская кірха ў Горадні: ад патрушчаных сценаў ды гнілой падлогі да новага аргана і сонечных батарэяў


Гісторыя пастара, які адрадзіў грамаду вернікаў і адбудаваў святыню.

Неагатычная лютэранская кірха ў Горадні пакрысе стае брэндам гораду, займаючы сваё месца побач з Каложай ды Фарным касцёлам. Кожную нядзелю тут адбываюцца службы, рэгулярна праходзяць канцэрты арганнай музыкі, будынак уключаны ва ўсе турыстычныя маршруты па старым горадзе.

Але яшчэ восем-дзесяць гадоў таму кірха стварала даволі сумнае ўражанне. Аблупленыя сцены, іржавыя лісты бляхі на даху, ненатуральная форма шпілю (паводле гарадской легенды, стары шпіль быў знішчаны напрыканцы ІІ сусветнай вайны, калі там засеў нямецкі снайпер). Але як у невялічкай грамады вернікаў атрымалася аднавіць святыню ды зрабіць яго паўнавартасным культурным цэнтрам?

Сваім досведам дзеліцца пастар Уладзімір Татарнікаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”378138″ img_size=”large”][vc_column_text]Пастар Уладзімір Татарнікаў[/vc_column_text][vc_column_text]

«Нашыя вернікі – беларусы, нашчадкі немцаў – рэдкасць»

– Як Вы прыйшлі ў лютэранскую Царкву?

– Я нарадзіўся ў Вялейцы, пасля сям’я пераехала ў Віцебск. У 1993 годзе, калі лютэране ў Беларусі толькі падымалі галаву пасля падзення «жалезнай заслоны», родныя далучыліся да Царквы. Я хадзіў тады ў нядзельную школу.

Пасля паступіў у семінарыю ў Пецярбурзе, якая працуе для Расеі і краінаў СНД. У 2009-м скончыў і быў скіраваны на працу ў супольнасцях Віцебску і Горадні. У Горадні галоўным пытаннем было аднаўленне святыні, у Віцебску ж трэба было шукаць памяшканне, там сітуацыя яшчэ больш складаная. Дагэтуль езджу паміж гэтымі гарадамі, спрабую паспяваць і там, і тут.

– Вашая сям’я мае нямецкае паходжанне?

– Ніхто з маіх продкаў не быў лютэранінам. Лютэранская Царква ў Беларусі – гэта не «нямецкая Царква», як нехта думае. Нашыя вернікі – беларусы, нашчадкі немцаў – рэдкасць.

Сталінская палітыка дэпартацыі немцаў у Паволжа і Казахстан нанесла сурёзны ўдар і па гарадзенскай грамадзе. Нядаўна мы акурат узгадвалі 75-годдзе гэтага дэкрэту. А на пачатку 1990-х Нямеччына дазволіла нашчадкам сасланых вяртацца на гістарычную радзіму… Не ў Горадню ж ім вяртацца.

Таму ў нас няма пераемнасці, якая ёсць у каталікоў, праваслаўных, мусульманаў. Нават баптыстаў, якіх саджалі ў турмы пры Савецкім Саюзе, усё ж гэтак татальна не высылалі. Таму ў 1990-я аднавіць разрабаваны храм для невялічкай гарадзенскай грамады без пастара было амаль непасільнай задачай. Вось я і палічыў, што праца ў Горадні – мая першасная справа.[/vc_column_text][vc_single_image image=”378166″ img_size=”large”][vc_column_text]Гэтак кірха выглядала да перабудовы[/vc_column_text][vc_single_image image=”378158″ img_size=”large”][vc_column_text]Кірха да перабудовы[/vc_column_text][vc_single_image image=”378202″ img_size=”large”][vc_column_text]Новы шпіль перад усталяваннем[/vc_column_text][vc_column_text]

«Тады я спытаў сам сябе: «А ці гэтага я хацеў?»

– У якім стане Вы прынялі кірху ў 2009-м, калі сюды прыехалі?

– У семінарыі для студэнтаў даюцца «цяплічныя ўмовы»: абы тэалогію вывучаў і не пра што не клапаціўся. А калі я прыехаў сюды – тут не было ацяплення, шчыліны ў сценах, гнілая падлога, служыць амаль немагчыма, а людзей – мала. Трэба было рабіць наўпрост усё! Самае крыўднае, што ў семінарыі нам не выкладалі асновы будаўніцтва і менеджменту… Я ж на пастара вучыўся, а не на прараба.

Тады я спытаў сам сябе: «А ці гэтага я хацеў?» Але праз дзесяць гадоў я бачу, што ўсё было недарэмна. Мой лозунг: «Крок за крокам, з Божай дапамогай». Мы адрамантавалі падлогу, умацавалі сцены, перакрылі дах, усталявалі шпіль, якім ён быў ён быў у 1912 годзе. Вельмі дапамаглі ўлады гораду і вобласці.

– Але якім чынам Вы ўсё гэта здолелі?

– Гэта быў найперш доўгі дыялог з рознымі галінамі ўлады: выканкам, аблвыканкам, прадпрыемствы, прыватныя асобы… Вялізная заслуга ў гэтым і пасла Нямеччыны Крыстафа Вайля. Менавіта ён казаў, што святыню трэба не проста адрэстаўраваць, але і напоўніць знутры. З ягонай ініцыятывы мы ўзяліся за пошук аргана, напрыклад, у 2012-м. Вялікі ўнёсак у справе рэстаўрацыі бажніцы зрабілі мясцовыя ўлады – кіраўніцтва Гарадзенскай вобласці і гораду.[/vc_column_text][vc_single_image image=”378214″ img_size=”large”][vc_column_text]Інтэр’ер кірхі[/vc_column_text][vc_single_image image=”378222″ img_size=”large”][vc_column_text]Кірха знутры[/vc_column_text][vc_single_image image=”378218″ img_size=”large”][vc_column_text]Інтэр’ер[/vc_column_text][vc_single_image image=”378206″ img_size=”large”][vc_column_text]Надмагіллі нямецкіх жаўнераў каля кірхі[/vc_column_text][vc_column_text]

«Дзякуючы аргану людзі перасталі баяцца прыходзіць у кірху»

– У кірсе, здаецца, быў стары арган…

– За савецкім часам у кірсе быў архіў. Але пасля яго выезду вернікі не атрымалі амаль нічога. Мэбля, люстры і арган былі забраныя для зала паседжанняў парткабінета філармоніі. Дзе яны цяпер – ніхто не ведае. Вядома толькі, што арган быў наўпрост разабраны і выстаўлены на вуліцу. Такім чынам ён быў знішчаны…

А для лютэранаў арган грае надзвычай важную ролю, нашая Царква недарма завецца «спяваючай». У нас была спачатку электронная ўстаноўка для музычнага суправаджэння богаслужэнняў. На пошукі аргана ў нас пайшло два гады, бо інструмент мае пасаваць да канкрэтнага будынку. У выніку знайшлі ў Франкфурце-на-Майне. Нам дапамаглі і нямецкія дыпламаты, і нямецкі бізнес. Арган быў разабраны там, перавезены і сабраны тут у 2014-м.

– З таго часу ў кірсе праходзяць канцэрты?

– Менавіта. Думалі, публіцы надакучыць за два гады, але аказалася, што не, ходзяць з імпэтам. Так мы спалучаем рэлігійную і культурную місіі. Калі вы едзеце ў Фінляндыю, дзе 95 % адсоткаў лютэранаў, там людзям не трэба нічога тлумачыць. Тут жа пра нас ніхто нічога не ведае. І менавіта дзякуючы аргану людзі перасталі баяцца прыходзіць у кірху.[/vc_column_text][vc_single_image image=”378250″ img_size=”large”][vc_column_text]Арган прывезены з Франкфурту-на-Майне[/vc_column_text][vc_single_image image=”378242″ img_size=”large”][vc_column_text]Новы арган у кірсе[/vc_column_text][vc_single_image image=”378246″ img_size=”large”][vc_column_text]Новы арган[/vc_column_text][vc_column_text]

Кадышава, Бах, спартзал і камандзіроўкі

– А якую музыку самі слухаеце?

– Я павінен камунікаваць і з эстэтамі ў музыцы, і з прафанамі, таму маю ведаць і Баха, і Кадышаву. Як і з тэлебачаннем: гляджу розныя праграмы, каб арыентавацца ў сучасным свеце. А для душы абіраю звычайна спакойныя фартэпіянныя кампазіцыі.

– Як выглядае Ваш працоўны дзень?

– Праца пастара – гэта 24 гадзіны ў содні. Гэта ж не чыноўнік або міліцыянер, які выходзіць з працы і становіцца звычайным чалавекам. Да абеду – гэта камунікацыя з наведнікамі, экскурсіі, сустрэчы з прадстаўнікамі ўлады. Хаджу ў спартзал, бо праца збольшага сядзячая. Шмат працую ў інтэрнэце, у тым ліку камунікую з партнёрамі. Камандзіроўкі ў Віцебск і Менск – таксама частка стылю жыцця.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”378238″ img_size=”large”][vc_column_text]Праз прывязанасць да музыкі лютэранаў называюць спеўнай Царквой[/vc_column_text][vc_single_image image=”378142″ img_size=”large”][vc_column_text]Пастар Уладзімір Татарнікаў кажа, што пастар працуе 24 гадзіны на содні[/vc_column_text][vc_single_image image=”378178″ img_size=”large”][vc_column_text]Штонядзелю ў кірсе адбываюцца набажэнствы[/vc_column_text][vc_single_image image=”378198″ img_size=”large”][vc_column_text]Сонечныя батарэі на даху кірхі[/vc_column_text][vc_column_text]

Наперадзе – вежавы гадзіннік, музей і сад

– Адкуль узялася ідэя з усталяваннем сонечных батарэяў на святыні?

– Мы не Царква XVI ст., таму маем быць сучаснымі. Пратэстанцтва ў прынцыпе ў свой час дало штуршок у навуцы і развіцці тэхналогіяў. А цяпер мы пераймаем досвед братоў з Нямеччыны, якія масава ўсталёўваюць сонечныя батарэі. Так можна быць энергетычна незалежным, эканоміць.

Найперш мы замянілі лямпачкі на энергазберагальныя. Замянілі вокны ў доме грамады, каб зберагаць цяпло. Зараз вырашылі спрабаваць сонечныя батарэі, хай у нас і не Сочы, сонца няшмат. Калі ўбачым, што ёсць плён – паставім больш. Плануем, каб батарэі пакрывалі 50 % энергавыдаткаў. Тады можна будзе і начную падсветку для кірхі ладзіць, бо пакуль гэта дорага.

– На наступны год прыпадае 500-годдзе Рэфармацыі. Плануеце нешта адмысловае?

– Трэба паспець да свята аднавіць гадзіннік, які некалі быў на вежы. Сам механізм застаўся, а вось цыферблаты знішчаныя. Фрагменты стрэлак і лічбаў засталіся, таму новы зробім паводле гэтага прыкладу.

Рэшткі старых цыферблатаў пойдуць у музей, які можна будзе размясціць у сутарэннях пад кірхай. Хай людзі бачаць, што мы тут ужо даўно, а не прыехалі немаведама адкуль у 2009-м годзе. Лютэране ад 1796 года ўнеслі вялікі ўклад у развіццё гораду, спадзяюся, унясуць у будучыні яшчэ не меншы. А вакол святыні высадзім сад. У горадзе, на жаль, высякаецца шмат дрэваў, замест якіх кладзецца плітка… Дык хай дзякуючы нам зелені будзе крыху больш!

АК, belsat.eu

Стужка навінаў