Людзі занепакоеныя станам санаторных трэнажораў, на якіх займаюцца дзеці ў Гомельскай вобласці


Дзіцячыя трэнажоры ў санаторыі «Срэбныя крыніцы»
Дзіцячыя трэнажоры ў санаторыі «Срэбныя крыніцы»
Дзіцячыя трэнажоры ў санаторыі «Срэбныя крыніцы»
Дзіцячыя трэнажоры ў санаторыі «Срэбныя крыніцы»
Дзіцячыя трэнажоры ў санаторыі «Срэбныя крыніцы»
Дзіцячыя трэнажоры ў санаторыі «Срэбныя крыніцы»
Дзіцячыя трэнажоры ў санаторыі «Срэбныя крыніцы»

[/vc_column_text][vc_column_text]Адпачывальнікі санаторыю «Срэбныя крыніцы» на Гомельшчыне мяркуюць, што дзеці трэнуюць ва ўстанове на небяспечных трэнажорах.

Людзі, якія адпачывалі ў санаторыі, даслалі ў рэдакцыю Belsat.eu здымкі саміх трэнажораў да распавялі, што падчас іхнага заезду некаторыя трэнажоры часта не працавалі праз парваныя драты. Рамантавалі прылады проста – замотвалі ізаляцыйнай стужкай.

Пра захады бяспекі, па словах сведкаў, ніхто не думае – падлеткі і дзеці малодшага школьнага ўзросту займаліся на небяспечных трэнажорах без нагляду трэнераў.

На фотаздымках каля велатрэнажораў можна заўважыць і абадраную фарбу на падлозе, якая, відаць, даўно не фарбавалася.

Прытым гадзіна заняткаў у трэнажорнай зале, каштуе для замежнікаў 30 тысяч недамінаваных рублёў, для беларусаў – напалову танней.

Belsat.eu скантактаваўся з санаторыем «Срэбныя крыніцы» ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Там запэўнілі, што трэнажоры для дарослых замянілі на новыя ва ўстанове каля паўтара года таму. Дзіцячыя трэнажоры сапраўды старэйшыя – з 2005-2006 года, паведаміла адміністратар санаторыю Працэнка Юлія.

«Гэта немагчыма, каб трэнажоры рамантаваліся ізаляцыйнай стужкай. Можа, карыстальнікі спрабавалі самастойна нешта направіць. Калі нешта не працуе, то мы ставім таблічку, што трэнажор няспраўны. У зале абавязкова мусіць быць трэнер. Потым мы выклікаем рамонтніка – ён прыязджае і прафесійна рамантуе. Праверкі трэнажораў адбываюцца кожныя чатыры дні», – адзначыла спадарыня Юлія.

Паводле яе, працаўнікі санаторыю мусяць правяраць трэнажоры, бо нясуць адказнасць за тых, хто займаецца на прыладах. «Уся адказнасць ж на нас. Мы ж будзем адказваць, калі нешта некаму станецца. Таму мы ўсё правяраем», – адзначыла адміністратар.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў