Мітынгоўцы з Кастрычніцкай плошчы дайшлі да плошчы Незалежнасці


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/jZQo4Q7Bi0E” title=”Мітынгоўцы з Кастрычніцкай плошчы вырушылі ў бок плошчы Незалежнасці”][vc_column_text]Калона з блізу 300 чалавек рухаецца ціхім крокам па ходніках у бок Чырвонага касцёла. Чаму – ніхто не тлумачыць.

Мітынг не мае выразнага лідара – гэта стыхійная акцыя дэмакратычных актывістаў. Міліцыі не відаць. Чаму людзі рухаюцца да плошчы Незалежнасці – ніхто не тлумачыць. Сітуацыя нагадвае тое, што адбылося ў 2010 годзе, толькі людзей нашмат менш, адзначыў Аркадзь Несцярэнка. У шэсці не ўдзельнічае ні Мікалай Статкевіч, ні Уладзімір Някляеў. Сярод удзельнікаў заўважныя прадстаўнікі «Еўрапейскай Беларусі».

Відаць толькі некалькі сцягоў – тры сцягі Еўразвязу ды адно бел-чырвона-белае палотнішча.

На вуліцах няшмат людзей і аўтамабіляў. «У апошнюю гадзіну Менск пачаў нагадваць горад які адзначае вялікае свята – ззяе ілюмінацыя», – заўважыў карэспандэнт «Белсату».

МЯ, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў