Людзі ў цывільным затрымалі аргентынскага мастака, які маляваў мурал у Менску


Пра гэта паведамляе суполка стрыт-арт праекту «Signal project».

UPD: Мастак на свабодзе.

Мастак Франчэска Басалеці малюе «сэрца-вышыванку» у Цэнтральным раёне сталіцы.

У Савецкім РАУС пацвердзілі факт затрымання мастака.

Ён распачаў працу над муралам не атрымаўшы канчатковага дазволу ад мясцовых уладаў. Праект цяпер праходзіць працэдуру ўзгаднення.

Мурал Басалеці паўстае ў межах арт-праекту Алега Ларычава «Urban Myths».

Франчэска распавёў у эфіры svaboda.org, што міліцыянты праверылі ягоныя дакументы. Завершыць мурал ён збіраецца пасля атрымання дазволу ад мясцовых уладаў.

Франчэска Басалеці малюе «негатыўныя фрэскі» па ўсім свеце. Убачыць усе дэталі ягонага мурала можна пры дапамозе фотакамеры ў рэжыме колеравай інверсіі.

Мурал Басалеці ў Неапалі (Італія)

Менскі мурал мастака ў інверсіі будзе з элементамі беларускага арнаменту.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў