У новы сэканд-хэнд гарадзенцы беглі натоўпам

ВІДЭА

У Горадні адчыніўся новы сэканд-хэнд – самы буйны ў горадзе на сёння. Чаргу ў краму людзі сталі займаць яшчэ з вечара.

Найбуйнейшая на сёння ў горадзе крама ўжыванай вопраткі прыцягнула пакупнікоў не толькі сваймі маштабамі, але і акцыямі: першай сотні кліентаў абяцалі падарункі, каля ўваходу ў краму працавала бясплатная пляцоўка з ежай.

Адкрыццё новай крамы вопраткі на вуліцы Паўднёвай выклікала ажыятаж у гарадзенцаў. Фота – Hrodna.Life

Кірыл з сябрамі прыйшлі да сэканд-хэнду першымі, каб набыць брэндавае адзенне, піша Hrodna.Life.

«Так, мы гонімся за шмоткамі і брэндамі, таму прыходзім сюды першымі. Былі каля крамы каля 20-й, а ўжо да ночы сталі падцягвацца і іншыя людзі», – кажа Кірыл.

А 23:00 побач з сэкандам стаяла чарга з 20 чалавек, пераважна моладзь. Раніцай да новай крамы прыйшлі гарадзенцы сталага веку.

«Вы думаеце мы ад добрага жыцця тут стаім? Нам сорамна, што мы вымушаныя купляць вопратку ў такіх крамах. Вось да чаго дакаціўся беларускі народ», – сказала перад адкрыццём адна з пенсіянерак.

Калі а 9-й дзверы ў краму адчыніліся, людзі беглі ў яе натоўпам.

ДД

Глядзі таксама
Каментары