«Людзі, слухайце сваё сэрца, і не слухайце тэлевізар!» Пікет дзеля падтрымання Ціханоўскай у Горках сабраў некалькі соцень чалавек.


Мітынг Святланы Ціханоўскай у Горках.
Фота: «Белсат»

Пікет у Горках прайшоў увечары 1 жніўня на пляцоўцы ля Лядовага палацу. Тут месціцца вакзальны выбарчы ўчастак. Месца, з аднаго боку вядомае ўсім жыхарам Горак, але з іншага – яно знаходзіцца на ўскрайку гораду. Па мерках саміх жа наведнікаў, людзей сабралася каля 350 чалавек, і гэта, на іх думку, замала.

«Мы атрымалі інфармацыю вельмі позна і далі абвестку пра пікет менш, чым за дзень», – кажа рэдактарка мясцовай газеты «Узгорак» Галіна Будная. На яе думку пікет для жыхароў Горак быў нечаканасцю і людзі проста не паспелі зарыентавацца. – «Перад пікетам наш артыкул прачытала 2000 тысячы чалавек. Сыходзячы з гэтага я думала, што кожны прывядзе з сабой сябра і нас будзе каля 4000 тысяч. Але мне ўсё роўна радасна, што тут і моладзь, і дарослыя людзі і пенсіянеры. Я бачу шмат новых, зусім невядомых мне людзей».

Удзельнікі пікету ў Горках вельмі актыўна выходзілі выказацца да вольнага мікрафону. Іх гісторыі кожны раз зрывалі моцныя апладысменты.

Настаўніца Екацярына.
Фота: «Белсат»

Усіх паразілі словы жанчыны, якая прадставілася Екацярынай. «Я – настаўнік. Сёння я працую, а заўтра-паслязаўтра я магу згубіць месца. Але мне ўжо няма чаго баяцца. Я хачу вучыць людзей, мне падабаецца мая праца. Але нашыя ўлады робяць усё, каб з прафесіі сыходзілі дастойныя людзі. У мяне ўжо кум, сват, брат – усе ў Расеі працуюць. Калі мяне звольняць, то я прадам усё і таксама з’еду за мяжу. Каб добрыя людзі не з’язджалі, я прапаную вам усім прыйсці на выбары 9 жніўня, пажадана ў другой палове дня і прагаласаваць за Святлану Ціханоўскую!», – вельмі эмацыйна выказалася жанчына і атрымала падтрымку ўсяго натоўпу ў адказ.

Мітынг Святланы Ціханоўскай у Горках. Фота: «Белсат»
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Горках. Фота: «Белсат»
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Горках. Фота: «Белсат»
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Горках. Фота: «Белсат»
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Горках. Фота: «Белсат»
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Горках. Фота: «Белсат»

У цэлым жанчыны нашмат часцей падыходзілі да мікрафона, каб выказаць набалелае. «Я магу шмат добрага сказаць пра гэтую ўладу, але мне ёсць і за што яе пакрытыкаваць. Я буду галасаваць за Свету, бо гэта надзея, я спадзяюся, што нас пачуюць, што да нас паставяцца, як да людзей. Я хачу, каб мы былі вольнымі і каб мы палюбілі сябе. І гэта магчыма з іншым прэзідэнтам. Людзі, слухайце сваю душу, сваё сэрца, і не слухайце тэлевізар! Адкройце свой халадзільнік, ён не хлусіць!», – сказала жанчына, якая назвалася шматдзетнай маці.

Hавiны
«Людзей папярэдзілі, каб яны не выходзілі». Як праходзіць пікет у падтрымку Ціханоўскай у Слаўгарадзе. ФОТА
2020.08.01 15:38

Людзі, якія выходзілі да вольнага мікрафону, часта ўздымалі тэму дзяцей. Яны не бачаць тут будучыні для сваіх дзяцей, ім не падабаецца, што дзеці з’язджаюць вучыцца і жыць у іншыя краіны. Узгадвалі тэму малога бізнесу і скардзіліся на тое, што «ціснуць» іпэшнікаў, не даюць ім магчымасці нармальна працаваць, хаця ж ІП сплачваюць падаткі і ствараюць працоўныя месцы. З самай кароткай прамовай выступіла дарослая жанчына: «Звяртаюся да Лукашэнкі. Ён казаў, што яго абраў народ і калі народ папросіць, то ён сыдзе. Дык вось: калі ласка, Аляксандр Рыгоравіч, сыдзі з паста!», – пасля гэтых словах натоўп пачаў скандаваць «Сыходзь!».

Аляксей Радзькоў.
Фота: «Белсат»

Увагу на пікеце прыцягваў мужчына з дзяржаўным беларускім сцягам. Ён рабіў фота з чалавекам з бел-чырвона-белым сцягам. Як высветлілася, жыхар Горак Аляксей Радзькоў адмыслова абраў чырвона-зялёны сцяг, каб не спужаць людзей, каб паказаць еднасць двух сцягоў і згуртаванасць народу.

«Сённяшняе пакаленне бачыла толькі чырвона-зялёны сцяг. Многія маюць дрэнныя асацыяцыі з нацыянальным сцягам. Нельга народ падзяляць на сваіх і чужых, трэба абʼядноўваць людзей. Нам неабходны абодва гэтыя сцягі», – сказаў Аляксей Радзькоў. Мужчына сказаў, што стаміўся ад хамства ўлады ў асобе кіраўніка краіны. Сам ён ездзіць на заробкі ў Еўропу і яму цяжка глядзець, як жывуць людзі ў Горках, у Беларусі. Але яму хочацца, каб мы прыблізіліся да еўрапейскага ўзроўню жыцця.

Мітынг Святланы Ціханоўскай у Горках.
Фота: «Белсат»

«З Горак гістарычна людзі ездзілі працаваць і ў Расею, і ў Еўропу. У Англіі і Ірландыі нават нашыя дыяспары ёсць – горацкія. Я вяртаюся з працы сюды, бо люблю свой горад і люблю сваю краіну. Але я ненавіджу хлусню, якая ў нас ідзе ад адной асобы. Лічу, што ў Беларусі ўвогуле інстытут прэзідэнцтва трэба прыбраць, каб мы не залежалі ад аднаго чалавека», – сказаў Аляксей Радзькоў.

Аказалася, на пікет дзеля падтрымання Ціханоўскай у Горках сабраліся не толькі мясцовыя, а таксама жыхары суседніх гарадоў – Дрыбіна і Мсціслава. Алесь Галакціёнаў з Мсціслава прыехаў з сябрам. Ён выказаў сваю падтрымку Сяргею Ціханоўскаму.

Мітынг Святланы Ціханоўскай у Горках. Фота: «Белсат»
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Горках. Фота: «Белсат»
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Горках. Фота: «Белсат»
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Горках. Фота: «Белсат»
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Горках. Фота: «Белсат»

«Паглядзіце, што адбываецца. Самыя дастойныя кандыдаты былі затрыманы яшчэ да выбараў. Але Сяргей не зламаецца, ён вытрывае. Не бойцеся перамен. Яны ўжо ідуць і зараз яны не добрыя: колькі нашага насельніцтва з’ехала на заробкі ў Расею, колькі прадпрыемстваў закрылася? Чаго далей баяцца? Горш не будзе. Мы павінны абʼяднацца, у адзінстве нашая моц!», – эмацыйна выказаўся Алесь Галакціёнаў.

Пікет прайшоў без самой Святланы Ціханоўскай, але з яе даверанымі асобамі і сябрамі каманды «Страна для жизни».

Міліцыя на пікеце была заўважна, але трымалася здалёк. Асабліва шмат супрацоўнікаў было на дарозе вакол Лядовага палацу. Але на самім пікеце, ніхто не здымаў удзельнікаў на камеру, як гэта было ў той жа дзень на пікеце ў Крычаве.

Hавiны
На пікет дзеля падтрымання Ціханоўскай у Крычаве прыйшло шмат міліцыі ў цывільным. ФОТА
2020.08.01 19:28

Вольга Васільева belsat.eu

Стужка навінаў