Людзі праявілі незвычайную салідарнасць у адказ на тэракты ў Парыжы


На трагічныя здарэнні ў французскай сталіцы, якія забралі жыцці каля 130 асобам, Францыя і свет адгукнуліся вялікай салідарнасцю.

«Фэйсбук» аўтаматычна прапаноўваў жыхарам Парыжу і ваколіцаў паведаміць, што з імі ўсё ў парадку. Такое паведамленне, да прыкладу, атрымаў беларус Леанід Навіцкі, які жыве пад Парыжам.[/vc_column_text][vc_single_image image=”38282″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]Пасля выбухаў ды абстрэлаў у 6-ці розных месцах у Парыжы, жыхары французскай сталіцы распачалі акцыю ў сацыяльных сетках, запрашаючы адмысловым хэштэгам #PorteOuverte (адчыненыя дзверы) на начлег тых, хто выпадкова аказаўся ў гэтым горадзе.

Тысячы людзей ва ўсім свеце пазначалі сваю салідарнасць з блізкімі ахвяраў хэштэгам #PrayForParis.

Былы славуты футбаліст і мадэль Дэйвід Бэкхэм напісаў у сацсетках: «Калі сонца ўзыдзе над гэтым выдатным горадам, мы будзем успамінаць людзей, якія загінулі. Нашы думкі з усімі, хто страціў сваіх блізкіх…»

Парыжскія таксісты бясплатна развозілі мінакоў з начных вуліцаў, калі стала вядома пра выбухі і абстрэлы.

Калі футбольных заўзятараў пачалі выводзіць з трыбунаў пасля выбухаў на парыжскім стадыёне «Стад дэ Франс», фаны пачалі спяваць французскі нацыянальны гімн «Марсельезу». На стадыёне тады было каля 80 тыс. заўзятараў, прысутнічаў прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwYWxsb3dmdWxsc2NyZWVuJTIwZnJhbWVib3JkZXIlM0QlMjIwJTIyJTIwd2lkdGglM0QlMjI1OTglMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjI0NzMlMjIlMjBzY3JvbGxpbmclM0QlMjJubyUyMiUyMGlkJTNEJTIybW9sdmlkZW9wbGF5ZXIlMjIlMjB0aXRsZSUzRCUyMk1haWxPbmxpbmUlMjBFbWJlZCUyMFBsYXllciUyMiUyMHNyYyUzRCUyMmh0dHAlM0ElMkYlMkZ3d3cuZGFpbHltYWlsLmNvLnVrJTJGZW1iZWQlMkZ2aWRlbyUyRjEyMjkwMTcuaHRtbCUyMiUzRSUzQyUyRmlmcmFtZSUzRQ==[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Пасля трагічных падзеяў улады Парыжу выключылі асвятленне не Эйфелевай вежы, у сваю чаргу ў шмат якіх краінах свету будынкі і помнікі асвятлілі колерамі французскага сцяга. У сіне-бела-чырвоных фарбах свяціўся Сусветны гандлёвы цэнтр у Нью-Ёрку, пабудаваны на месцы разбураных тэрарыстамі ў 2001 годзе вежаў-блізнят. Гэтаксама заззяў стадыён «Уэмблі» ў Лондане ды нават статуя Хрыста ў Рыё-дэ-Жанэйра.[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”38286″ img_size=”large”][vc_column_text]У шматлікіх краінах людзі панеслі кветкі і свечы да амбасадаў Францыі. Неабыякава праявілі сябе і беларусы, прыйшоўшы пад французскае пасольства ў Менску.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў