Людзі патрабуюць спыніць палёты «Sukhoi Superjet 100»


Больш за 150 тыс. чалавек падпісаліся пад петыцыяй з патрабаваннем спыніць палёты самалётаў расейскай мадэлі «Sukhoi Superjet 100». Нагодай для звароту стала загаранне самалёта ў Маскве, у выніку чаго загінуў 41 чалавек.

Згарэлы самалёт.
Фота: Sergei Fadeichev/TASS/Forum

«Пасля сённяшняй [5 траўня. – Заўв. belsat.eu] трагедыі ў Шарамеццева, прапаную падпісаць петыцыю аб поўным спыненні палётаў «Sukhoi Superjet 100» у Расіі, на час расследавання. Не хочацца быць мясам, хочацца спакою», – кажа аўтарка звароту Алена Кузняцова.

У петыцыі на сайце change.org адзначаецца, што за апошні год адбылося не менш за 8 буйных здарэнняў у Расеі з самалётамі SSJ 100, а іх «камплектуючыя выходзяць з ладу хутчэй, чым абяцае вытворца».

ВІДЭА
Аляксей Півавараў: Непасрэднай прычынай катастрофы ў «Шарамецьева» была жорсткая пасадка, а не пажар
2019.05.07 10:01

Авіялайнер «Sukhoi Superjet Jet 100» кампаніі «Аэрафлот» ажыццяўляў звычайны рэйс з Масквы да Мурманску. Аднак пасля 28 хвілінаў палёту самалёт у экстранным парадку вярнуўся ў аэрапорт «Шарамецьева». З 78 чалавек, якія знаходзіліся на борце самалёту, 37 выжыла. З іх – 33 пасажыры і 4 чальцы экіпажу. Агулам загінуў 41 чалавек, сярод іх – 22-гадовы бортправаднік Максім Маісееў. Хлопец памёр ад удушэння газам, спрабуючы ўратаваць іншых. Шасцёра чалавек трапілі ў шпіталь.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў