«Любы, хто не працуе на перамогу, працуе на ворага». Пракоп’еў апублікаваў адразу два новыя звароты


Рэстаратар Вадзім Пракоп’еў у сваім новым відэазвароце заклікаў усіх праціўнікаў дыктатуры часова адкінуць рознагалоссі і кансалідавацца для змены ўлады ў краіне.

З незразумелых прычынаў, Пракоп’еў пасля выдаліў відэа са свайго Youtube-каналу, але яго паспелі захаваць у Telegram.

«Любы, хто цягне коўдру на сябе, любы, хто не працуе на перамогу, працуе на ворага», – рэзка заявіў Пракопʼеў.

Паводле яго, хоць змены ўлады ў дыктатарскіх рэжымах не адбываецца на выбарах, іх варты выкарыстоўваць як інструмент перамогі.

Ён заявіў, што сцэнары дзеяння могуць быць розныя, але трэба выбраць адзін і дружна дзейнічаць згодна з ім, забыцца да перамогі на ўсе крыўды і рознагалоссі.

«Абʼяднаны штаб, чакаю вашага сігналу!» – звярнуўся да Ціханоўскай, Цапкала і Калеснікавай Пракопʼеў.

Неўзабаве на канале Пракопʼева зʼявілася іншае відэа пад назвай «Чаму я гэта раблю?» У ім рэстаратар патлумачыў асабістыя прычыны далучэння да руху супраць Лукашэнкі і распавёў, навошта запісвае відэа, хоць знаёмыя кажуць яму: «Ты з’ехаў з глузду!»

Ён заявіў пра глыбокую павагу да Міколы Статкевіча і Паўла Севярынца, а таксама расказаў пра сваю асабістую эвалюцыю.

Нагадаем, што ягоны папярэдні відэазварот за некалькі дзён ужо паглядзелі больш за 1 млн разоў.

Hавiны
Канец блізка. Рэстаратар Вадзім Пракоп’еў зноў звярнуўся да Лукашэнкі
2020.07.17 09:40

МГ belsat.eu

Стужка навінаў