Любоў Собаль спыніла галадоўку


Незарэгістраваная кандыдатка ў дэпутаты Масгардуму, працаўніца Фонду барацьбы з карупцыяй Любоў Собаль спыніла галадоўку пратэсту, што цягнулася з 13 ліпеня. Пра гэта яна сама абвесціла ў сацыяльных сетках.

По просьбе матери Алексея Миняйло я прекращаю голодовку. Алексей держит ее в солидарность со мной с позднего вечера 13…

Opublikowany przez Соболь Любовь Środa, 14 sierpnia 2019

Собаль патлумачыла, што робіць гэта па просьбе маці чальца яе каманды Аляксея Міняйла, які таксама абвесціў галадоўку ў знак салідарнасці, а потым быў арыштаваны паводле абвінавачвання ў масавых беспарадках.

Собаль падкрэсліла, што справа аб масавых беспарадках, гэтак сама як і справа супраць Фонду барацьбы з карупцыяй, сфабрыкаваныя.

«Гэтыя крымінальныя справы – атака на грамадства. Помста Сабяніна масквічам за тое, што патрабуюць свайго палітычнага прадстаўніцтва на выбарах у Масгардуму і не здаюцца», – кажа яна.

Нагадаем, галадоўку Собаль абвесціла ў знак пратэсту супраць нядопуску яе да выбараў у Масгардуму.

Hавiны
У штаб Любові Собаль і ў студыю «Навальный LIVE» прыйшлі сілавікі
2019.08.10 14:28
  • Пратэсты ў Расеі пачаліся пасля таго, як большасць апазіцыйных кандыдатаў не дапусцілі да выбараў у Масгардуму. Улады жорстка разагналі несанкцыянаваныя мітынгі: на акцыі 3 жніўня ў цэнтры Масквы быў затрыманыя каля 1000 чалавек, на акцыі 27 ліпеня – больш за 1300 чалавек.
  • Следчы камітэт Расеі распачаў шэраг крымінальнаных справаў: справу аб «масавых беспарадках» 27 ліпеня, справу аб перашкодзе працы выбаркамаў і справу супраць Фонду барацьбы з карупцыяй. Праваабаронцы лічаць гэтыя справы палітычна матываванымі.
  • 10 жніўня ў Маскве на санкцыянаваны мітынг сабралася каля 50 тысячаў чалавек: цяпер людзі пратэставалі не толькі супраць нерэгістрацыі апазіцыйных кандыдатаў, але і супраць крымінальнага пераследу ўдзельнікаў папярэдніх акцыяў. Пасля мітынгу праваахоўнікі затрымалі больш за 240 чалавек.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў