Лёс ЧС-2021 па хакеі можа вырашыцца ўжо заўтра


Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакею (IIHF) Рэнэ Фазэль паведаміў, што рашэнне аб месцы правядзення ЧС-2021 будзе прынятае цягам пяці дзён. Швейцарскае выданне «Watson» паведамляе, што Беларусь пазбавяць права на правядзенне чэмпіянату ўжо заўтра.

Журналіст «Watson» Кляўс Цаўг заявіў, што Беларусь пазбавяць права праводзіць ЧС-2021 у панядзелак, 18 студзеня. На гэты дзень запланаванае паседжанне рады IIHF. Афіцыйную пастанову могуць абвесціць як у дзень паседжання, гэтак і на працягу тыдня. Рада складаецца з 12 чалавек плюс кіраўнік IIHF Рэнэ Фазэль. Журналіст таксама назваў тры магчымыя варыянты замены Беларусі – Латвія, Данія і Славаччына.

Раней Рэнэ Фазэль, які на гэтым тыдні сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам, заявіў, што ў Беларусі ўсё «абсалютна спакойна» і ніякіх праблемаў у краіне нібыта няма. Аднак правесці ў Беларусі ЧС наўрад ці атрымаецца.

«Мая паездка ў Менск – гэта была спроба праз хакей прымірыць людзей, прымірыць уладу і апазіцыю. У мяне былі вельмі добрыя і плённыя размовы з прэзідэнтам Лукашэнкам. Ён быў гатовы слухаць. Але, павінен сказаць, што палітычны ціск на нас цяпер вельмі вялікі. Застацца ў Беларусі ды правесці чэмпіянат свету там будзе вельмі складана», – падкрэсліў ён у інтэрвʼю «РИА Новости».

«На дадзены момант палітычны ціск на IIHF ідзе адусюль. Перш за ўсё, ён зыходзіць ад Швецыі, Фінляндыі, Нарвегіі, Даніі, Нямеччыны. Урады гэтых краінаў заклікаюць да байкоту чэмпіянату свету. І яшчэ ідзе ціск на нас з боку спонсараў. Хтосьці націснуў на спонсараў, каб яны адмовіліся спансараваць чэмпіянат свету. І гэта толькі пачатак. І гэта вельмі небяспечна, бо людзі проста пачнуць байкатаваць прадукцыю гэтых фірмаў, калі яны застануцца спонсарамі турніру ў Беларусі», – адзначыў ён.

Паводле Фаэзля, цягам пяці дзён прымуцт выніковае рашэнне наконт месца правядзення чэмпіянату свету.

Hавiны
«Плюсы будуць пры любым рашэнні». Хакейныя фанаты – пра тое, ці трэба пераносіць ЧС па хакеі
2021.01.16 10:30

Нагадаем, Беларусь хочуць пазбавіць права на правядзення ЧС-2021 праз масавыя палітычныя рэпрэсіі.

Hавiны
«Колькасць палітзняволеных будзе ісці на сотні». Што трэба ведаць пра суды ў крымінальных палітычных справах
2021.01.08 07:00

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў