Лёгкаматорны самалёт урэзаўся ў гледачоў. Загінулі тры асобы, у тым ліку дзіця


Да трагедыі дайшло ў федэральнай зямлі Гэсэн (Нямеччына).

Пілот не змог пасадзіць самалёт, паспрабаваў другі раз, але не змог набраць вышыню. У выніку лятак Cessna прабіў ахоўную агароджу, ля якой стаялі людзі.

Загінулі трое – дзве жанчыны і 10-гадовае дзіця. Восем чалавек атрымалі раненні, лётчык не пацярпеў. Падчас здарэння ён быў цвярозы.

Улады ўжо выказалі спачуванні сем’ям ахвяраў.

Распачатая крымінальная справа.

Глядзі таксама
Каментары