Лявон Вольскі выпусціў «Русскую песню»


Музыка выклаў трэці сінгл з новага альбома «Гравітацыя». Упершыню з пачатку 80-х артыст заспяваў па-расейску.

«Песню я напісаў у 2013 годзе, яшчэ да пачатку падзей ва Украіне. На жаль, вялікая частка нашай краіны жыве ў чужой медыяпрасторы, цікавячыся больш зорнымі раманамі Пугачовай і Кіркорава, чым падзеямі ў Беларусі – было так тады, застаецца так і цяпер. Асабліва моцна на масы ўплывае тэлебачанне – пра гэта кліп, які зняў рэжысёр Аляксандр Міцкевіч. Я ўжо гадоў 10-15 не гляджу аніякія каналы і вельмі гэтаму рады», – распавёў Лявон Вольскі.

Канцэртная прэзентацыя альбому «Гравітацыя» пройдзе 2 сакавіка ў Prime Hall. Квіткі коштам ад 40 рублёў можна набыць на сайтах Kvitki.by, Primehall.by, а таксама ў касах. Даведка: (033) 661 14 32.

Новы альбом «Гравітацыя», які мае выйсці ў хуткім часе, завяршае трылогію, распачатую дыскамі «Грамадазнаўства» (2014) і «Псіхасаматыка» (2016).

ДР belsat.eu

Стужка навінаў