Лявон Вольскі дасць бясплатны канцэрт у Менску да 100-годдзя БНР


24 сакавіка ў клубе «Бруге» адбудзецца бясплатны канцэрт Лявона Вольскага з гуртом «Volski» у гонар 100-годдзя БНР.

«Мы не маглі не адзначыць гэтую дату ў Менску», – напісаў музыка ў сваім «Facebook».

На святочны канцэрт, які пачнецца а 16-й гадзіне, патрапяць першыя 500 чалавек, якія зарэгіструюцца онлайн на адмысловай старонцы (https://goo.gl/GrGAoR) і атрымаюць пацверджанне на мэйл.

Адразу пасля канцэрта гурт з’язджае ў Беласток, дзе выступіць 25 сакавіка на святкаванні 100-годдзя БНР, якое ладзяць беларусы Падляшша.

Акрамя гэтага 25 сакавіка Лявон Вольскі возьме ўдзел у канцэрце каля Опернага тэатру ў Менску праз тэлемост. Учора Лявон Вольскі выдаў новую песню «Героі не паміраюць», прысвечаную 100-годдзю БНР.

Назірайце за святам незалежнасці онлайн. У нядзелю, 25 сакавіка, а 12:00 мы пачнем наўпроставую трансляцыю святочнага канцэрту ў Менску, акцыяў у іншых гарадах Беларусі, пакажам размовы з удзельнікамі ды гісторыкамі. Запрашаем! Святкуйма Дзень Волі разам!

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў