Ляпіс-98 едзе ў тур па Еўропе


Адноўлены гурт Сяргея Міхалка выступіць у Польшчы і Нямеччыне.

23 лютага «Ляпіс-98» распачне еўрапейскую трасу канцэртам у польскім Уроцлаве.

24 лютага гурт выступіць у Познані, 25-га – у Варшаве.

28 лютага «ляпісы» зайграюць у Берліне, 1 сакавіка – у Гамбургу.

«Ляпіс-98» – новы праект Сяргея Міхалка, які паўстаў у 2016 годзе. У гурт, апроч Міхалка, увайшлі музыкі арыгінальнага складу «Ляпіса Трубяцкога» – гітарыст Павел Траццяк, бас-гітарыст Дзяніс Стурчанка, бубнач Дзяніс Шураў і духавікі Іван Галушка ды Уладзіслаў Сянкевіч.

Сёння Сяргей Міхалок адзначае Дзень нараджэння. Яму споўнілася 46 гадоў.

ДД

Стужка навінаў