Лябедзька-Шуневічу: Учора па вашаму загаду адбылася правакацыя


Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька звярнуўся з адкрытым відэапаведамленнем да кіраўніка міністэрства ўнутраных справаў Ігара Шуневіча.

Ён паведаміў пра тое, што кімсьці з паданачаленых Шуневіча ці ім асабіста быў адданы загад не дапусціць лідараў АГП, БХД на Марш недармаедаў у Берасці.

«Тое, што адбывалася ўчора – гэта прыкра», – кажа Лябедзька, – «І гэта не ёсць дасягненнем беларускай міліцыі».

Паводле спадара Лябедзькі, напярэдадні акцыі прыязджалі інструктары з Менску, якія давалі парады, інструктавалі мясцовых супрацоўнікаў унутраных справаў.

Спадар Анатоль звярнуўся да Ігара Шуневіча і паведаміў, што ў пятніцу ён з паплечнікамі едзе ў Маладзечна, у суботу – у Пінск. І папрасіў накіраваць дзеянні міліцыянтаў на дапамогу грамадзянам у надзвычайных сітуацыях на дарозе.

«Арганізуйце трэнінг для начальнікаў РАУС, чаму ў падпітку нельга садзіцца за стырно. Змагайцеся са злачыннасцю. Ёсць багата што рабіць, а не змагацца з грамадзянамі», – падсумаваў лідар АГП.

ВД, belsat.eu

 

Стужка навінаў