Ля амбасады Расеі ў Кіеве ўсталявалі магільную пліту для Пуціна


Актывісты руху «Аўтамайдан» прывезлі да дыпламатычнага прадстаўніцтва Расеі магільную пліту з партрэтам Пуціна, свастыкай і датаю смерці – 12 сакавіка 2015. Выява Пуціна пры гэтым стылізаваная пад Гітлера ды падпісаная «Ху#ло В. В.»

«Мы хочам заклікаць усе сілы, якія ёсць, як кажуць расейцы, у Сусвеце, каб дапамаглі нам. Каб Украіна выстаяла, каб Вова здох. Я за ўсё жыццё ніводнаму чалавеку не жадаў смерці. Адзіны, каму я зычу смерці – гэта Вова Х*ло», – сказаў адзін з актывістаў «Аўтамайдану».

Акцыя ля расейскай амбасады звязаная з тым, што Уладзімір Пуцін больш як тыдзень не з’яўляецца на публіцы, праз гэта з’явіліся чуткі пра сурёзную хваробу Пуціна.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў