Ля адміністрацыі Пуціна ў Маскве затрымалі 4 чалавек у грыме


У Маскве ля будынку адміністрацыі прэзідэнта Расеі затрымалі чатырох чалавек, якія нанеслі грым супраць сістэмы распазнання твараў, паведамляе ОВД-Инфо.

Затрыманым інкрымінуюць «няўзгодненую акцыю», іх павезлі ў пастарунак.

Делали грим против распознавания лиц у администрации президента, задержали всех, едем в овд Китай город

Opublikowany przez Ekaterinę Nenashevą Niedziela, 9 lutego 2020

У пачатку лютага група мастакоў абвясціла аб пачатку акцыі «Следуй». Паводле іх, сутнасць акцыі – прапанаваць масквічам, якія пакутуюць на дата-фобію (страх патрапляння ў базы дадзеных), спосаб сысці ад ідэнтыфікацыі. Зрабіць гэта магчыма, дзякуючы адмысловаму грыму на твары.

Сістэма распазнання асобаў запрацавала ў Маскве ў 2017 годзе, да канца 2019-га да яе павінны былі падключыць 40% відэакамер на гарадскіх вуліцах. Усяго ў сталіцы Расеі працуць 162 тысячы камер відэаназірання.

КА belsat.eu

Стужка навінаў