«Укропія» і «чэкісцкі подзвіг». Утульны «ватны» свет прэс-сакратара АДКБ


Уладзімір Зайнэтдзінаў не саромеецца абражаць суседнюю краіну ды распаўсюджваць фэйкавыя навіны.

Уладзімір Зайнэтдзінаў – прэс-сакратар Арганізацыі дамовы пра калектыўную бяспеку. Па працы ён пастаянна прысутнічае на вучэннях падраздзяленняў краінаў блоку, у тым ліку беларускіх, асвятляе дзейнасць старшыні АДКБ, часамі бывае ў Беларусі (Дудуткі, прычым, у ягоных допісах пераўтвараюцца ў «Дудукі»).[/vc_column_text][vc_single_image image=”374406″ img_size=”large”][vc_column_text]Погляды Зайнэтдзінава выдатна бачныя з ягонага профілю ў Фэйсбуку. Большасць пастоў прэс-сакратара прысвечаныя Украіне, якую, інакш як «Укропія» або «Украдзіна» ён не называе. Тут поўна абразаў, фашыстоўскай сімволікі, а таксама – банальных фэйкаў. Напрыклад, зробленая ў фоташопе панарама Львова, дзе замест Высокага замку бачная гара нявывезенага смецця.[/vc_column_text][vc_single_image image=”374410″ img_size=”large”][vc_column_text]

Выхад з СССР як сепаратызм

Або вядомы ўжо фэйк пра нібыта заяву прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды наконт прэтэнзіяў на Заходнюю Ўкраіну. Тэма падзелу Украіны паміж Расеяй і Польшчай у Зайнэтдзінава мусіруецца пастаянна, у тым ліку з дапамогай заяваў маргінальных польскіх і чэшскіх палітыкаў, а таксама праз перакручванне словаў украінскіх дзеячаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”374450″ img_size=”large”][vc_column_text]Незалежнасць Украіны для Зайнэтдзінаванонсэнс. Змяшчаючы фота пратэстаў ва Ўкраіне на мяжы 1980-1990-х з патрабаваннем выхаду з СССР, аўтар акаўнту пакідае каментар: «Вось яны, сепаратысты».[/vc_column_text][vc_single_image image=”374414″ img_size=”large”][vc_column_text]А ўкраінскім журналістам, якія працуюць у Маскве, прапаноўвае пачытаць кніжку «Украіна – гэта Расея».

«Гадства ў расейскай сістэме»

Акрамя абразаў і бруду, ёсць сярод пастоў і месца подзвігу, праўда, «чэкісцкаму подзвігу». «Ох, як жа НКУС не дапрацаваў у 50-я гады…» або «Эх… не дабіў усіх тады бандэраўцаў чэкіст…» – стандартны стыль каментароў Зайнэтдзінава на тэму гісторыі Украіны ХХ ст. На іншай карцінцы чытаем прамым тэкстам: «Забі бандэраўца!».[/vc_column_text][vc_single_image image=”374398″ img_size=”large”][vc_column_text]Супраць афіцыйных расейскіх уладаў Зайнэтдзінаў можа выказвацца толькі ў адным выпадку: калі тыя выдаюць па патрабаванні інтэрполу памагатых тэрарыстаў, што ваявалі за нікім не прызнаныя фармаванні ДНР-ЛНР. Тады ўжо ён піша пра «подласць уладаў» ды «гадства ў расейскай сістэме».

«Падтрымаць мір на тэрыторыі трэцяй краіны…»

Светапогляд Зайнэтдзінава, мабыць, мала чым розніцца ад светапоглядаў расейскай эліты, тым больш, вайсковай. Але ёсць адзін момант: ад 1993 году Беларусь уваходзіць у АДКБ, беларускія вайскоўцы трэнуюцца разам з калегамі з блоку, каб, у выпадку чаго, ваяваць плячом да пляча на тэрыторыі варожай блоку краіны. Якая краіна можа ёй апынуцца – думайце самі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”374438″ img_size=”large”][vc_column_text]А ў дапамогу, зноў жа, Фэйсбук Зайнэтдзінава. Да фота за жнівень 2016-га, зробленае на вучэннях сілаў АДКБ «Непарушнае братэрства» на Берасцейшчыне, аўтар дадае каментар, маўляў, вайскоўцы ўпершыню вучацца «падтрымліваць мір» на тэрыторыі трэцяй краіны, якая не ўваходзіць у блок. Затым дадае, што зусім побач – Украіна ды Польшча, чалец НАТА.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў