Лукашэнку запрасілі наведаць Швейцарыю з неафіцыйным візітам


Кіраўнік Федэральнага дэпартаменту замежных справаў Швейцарыі Ігнац’ё Кассіс запрасіў кіраўніка Беларусі наведаць гэтую краіну з неафіцыйным візітам, паведамляе тэлеграм-канал «Пул Первого».
«У Швейцарыі пройдзе чэмпіянат свету па хакеі. Я хацеў бы запрасіць вас наведаць адзін з матчаў чэмпіянату. Гэта быў бы першы, такі неафіцыйны, але вельмі важны крок», – сказаў Ігнац’ё Кассіс.

У сваю чаргу кіраўнік Беларусі паабяцаў прадставіць швейцарскаму бізнесу самыя выгадныя ўмовы для інвеставання, піша прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі.

«Але я думаю, што нам ёсць куды расці, асабліва ў сферы гандлёва-эканамічных стасункаў. Эканоміка – галоўнае. Мы гатовыя даць швейцарскаму бізнесу самыя выгадныя ўмовы для інвеставання», – падкрэсліў кіраўнік Беларусі.

Інфаграфіка
Колькі каштуе «шэнген» па-за межамі Беларусі?
2020.01.09 17:23

СК belsat.eu

Стужка навінаў