Лукашэнку «ужо вельмі весела» на выбарах


Лукашэнка на сустрэчы з дыпламатамі.
Фота: president.gov.by

Кіраўнік Беларусі, прымаючы 12 верасня даверчыя лісты замежных дыпламатаў, адзначыў, што пачатак іхнай місіі выпадае на правядзенне ў краіне парламенцкіх выбараў. Пра гэта паведамілі ў ягонай прэс-службе.

Hавiны
Хадзіў да Севярынца і раўняецца на Лукашэнку: беларускамоўны лідар БРСМ ідзе на выбары
2019.09.12 10:48

Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што электаральная кампанія пройдзе ў строгай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і патрабаваннямі агульнапрынятых сусветных стандартаў.

Адносна таго, што выбары ў Беларусі некаторыя называюць сумнымі, кіраўнік дзяржавы заявіў, што нават у першыя дні збору подпісаў «ужо вельмі весела».

Hавiны
Фаварытка Лукашэнкі Марыя Васілевіч ідзе ў дэпутаты
2019.09.09 10:46

Паводле яго, вынікі выбараў будуць падтрыманнем «курсу на далейшае будаўніцтва суверэннай дзяржавы, эвалюцыйнае развіццё і прымнажэнне нашых дасягненняў».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў