Лукашэнку ў Вене прыйшлося некалькі разоў адказваць на пытанне пра правы чалавека


Падчас візіту ў Аўстрыю кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка некалькі разоў вымушаны быў размаўляць пра правы чалавека і сітуацыю пра смяротнае пакаранне. Менавіта гэтыя аспекты былі паднятыя падчас сустрэчы, распавёў прэзідэнт Аўстрыі.

«Цэнтральным пытаннем падчас маіх перамоваў з прэзідэнтам Лукашэнкам і яго дэлегацыяй былі пытанні правоў чалавека. Адной з важных праблем Аўстрыі і ЕЗ з’яўляецца адмена смяротнага пакарання ў Беларусі. Агульная Еўропа магчымая толькі без смяротнага пакарання», – напісаў у сваім Facebook Александэр ван дэр Бэлен, прэзідэнт Аўстрыі.

Пазней Аляксандр Лукашэнка падчас адказаў на пытанні журналіста чарговы раз сутыкнуўся з аспектам, які тычыцца правоў чалавек. Пры гэтым кіраўнік Беларусі адзначыў, што часам незразумела, што маецца на ўвазе, калі задаецца пытанне на тэму захавання правоў чалавека

«Што вам не падабаецца ў Беларусі ў плане правоў чалавека? Ёсць права на жыццё. Гэта галоўнае права. Права на працу – чалавек павінен мець гарантыю працаваць у сваёй краіне», – адзначаў Аляксандр Лукашэнка.

Што да пытання пра смяротнае пакаранне, то кіраўнік Беларусі лічыць, што гэтае пытанне рана выносіць на рэферэндум. На думку Лукашэнкі беларусы прагаласуюць за захаванне вышэйшай меры пакарання.

Hавiны
Лукашэнка ў Аўстрыі. Ад смяротнага пакарання да праектаў на $ 1 млрд
2019.11.12 16:18

СК belsat.eu

Стужка навінаў