Лукашэнку ў Казахстане сустрэў прэзідэнт краіны Такаеў


Стасункі Беларусі і Казахстану заўсёды будуць прыязнымі і добрымі. Пра гэта заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым. Месцам правядзення сустрэчы стала рэзідэнцыя «Акорды», паведамляе прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі.

«Што датычыцца нашых стасункаў, яны заўсёды будуць прыязнымі, заўсёды будуць добрымі, і я ніколькі не сумняюся, што мы зможам і дадаць у нашых ўзаемінах», – падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што нядаўна прымаў пасла Казахстана ў Беларусі і наўпрост яму сказаў пра канкрэтныя сур’ёзныя кірункі, па якіх бакі могуць рухацца наперад у развіцці супрацы.

Аляксандр Лукашэнка цяпер з працоўным візітам у Казахстане, дзе 29 траўня прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савету.

Hавiны
Казахстан і Беларусь могуць правесці перамовы аб пастаўках нафты на працягу 2 тыдняў
2019.05.28 09:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў