Лукашэнку перадалі «цёплае прывітанне» ад Парашэнкі


Аляксандр Лукашэнка 29 студзеня сустрэўся з Яўгенам Марчуком – прадстаўніком Украіны ў трохбаковай кантактнай групе па мірнаму ўрэгуляванню сітуацыі на Данбасе.

Якой была мэта сустрэчы – не паведамляецца. Аднак, паводле інфармацыі прэс-службы прэзідэнта, падчас размовы закраналіся розныя аспекты беларуска-ўкраінскіх стасункаў. У прыватнасці – плануемае павелічэнне тавараабароту паміж Беларуссю і Украінай.

Яўген Марчук перадаў Лукашэнку «цёплае прывітанне» ад прэзідэнта Пятра Парашэнкі.

«Я ўчора з ім бачыўся. Ён прасіў перадаць, што задаволены, як развіваецца украінска-беларуская супраца, асабліва пасля форуму рэгіёнаў і не толькі. Камісія двухбаковая працуе, як гадзіннік», – сказаў ён.

Прадстаўнік Украіны адзначыў, што паміж краінамі склаліся добрыя стасункі і на чалавечым узроўні.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў