Лукашэнку падарылі Маўзер, які страляе чэргамі


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”380486″ img_size=”large”][vc_column_text]Падчас візіту кіраўніка Беларусі на Абуз-Лясноўскі палігон вайскоўцы зрабілі яму падарунак – уручылі памятную зброю. Кадры прадэманстраваў тэлеканал ОНТ.

Тут эмблема войскаў Заходняга аператыўнага камандавання, – сказаў камандуючы войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Віктар Хрэнін падчас ўручэння зброі Лукашэнку.

Лукашэнку падарылі самазарадны пісталет «Маўзер К96». У пісталеце выкарыстоўваюцца патроны калібру 7,63 Маўзер і прадугледжана магчымасць стральбы чэргамі.

«Маўзер К96» пазіцыянуецца як невялікі аўтаматычны карабін, пры выкарыстанні кабуры-прыклада з яго можна весці аўтаматычны агонь. Эфектыўная далёкасць агню ў такой канфігурацыі 200–300 м.

ЮВ, belsat.eu, паводле tut.by

Стужка навінаў