Лукашэнку чакаюць 24 чэрвеня на парадзе Перамогі ў Маскве


Расея чакае на парадзе Перамогі на Краснай плошчы ў Маскве кіраўніка Беларусі, паведамляе ТАСС.

Як заявіў 10 чэрвеня намеснік міністра замежных справаў РФ Андрэй Рудэнка, ва ўмовах, калі пандэмія паступова адступае, «неабходна выкарыстоўваць момант для аднаўлення дынамікі ўзаемадзеяння ва ўсіх сферах».

«І гэта ўжо адбываецца. Калі казаць аб палітычным дыялогу, то роўна праз два тыдні, 24 чэрвеня, мы чакаем у Маскве на парадзе Перамогі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку», – сказаў дыпламат.

Фота + Відэа
Падчас пандэміі на парад у Менску прыйшлі больш за 15 000 чалавек. ВІДЭА
2020.05.09 17:16

Парад 9 траўня ў Маскве быў перанесены з прычыны пандэміі каронавіруса. У Беларусі ж падзею было вырашана не адмяняць.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў