Лукашэнка: пандэмія пройдзе, жэрці што будзем?


На нарадзе аб першачарговых захадах па забеспячэнні ўстойлівай працы эканомікі і сацыяльнай сферы ва ўмовах сусветнай эпідэміялагічнай сітуацыі, у асноўным вялося пра эканамічныя паказнікі. Што да сітуацыі з каронавірусам і распаўсюдам інфекцыі, то Аляксандр Лукашэнка распавёў пра прапановы САЗ, паведамляе прэсавая служба кіраўніка краіны.

На адмысловай нарадзе аб першачарговых захадах па забеспячэнні ўстойлівай працы эканомікі і сацыяльнай сферы ва ўмовах сусветнай эпідэміі, кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка заявіў, што чакае ад ураду выканання асноўных паказнікаў эканамічнага развіцця.

«Згодна з справаздачамі, ВУП за першы квартал знізіўся на 0,3 %. Ніякага адабрэння падзення ВУП не можа быць і не будзе, таму арыентуйцеся на выкананне тых планаў, якія перад намі ёсць. У нас невялікая эканоміка, у якой няма сыравіннай падушкі бяспекі, была вымушаная парыраваць адначасова тры ўдары», – заявіў Лукашэнка.

Паводле Лукашэнкі, гэтыя ўдары – нафтавыя абмежаванні з боку Расеі, закрыццё межаў і барацьба з эпідэміяй COVID-19.

«Жыццё паказала праз месяц-паўтары, што мы мелі рацыю. Цяпер усе кажуць больш ужо пра эканоміку, пра тое, як будзем жыць далей. Пра тое, што 350 мільёнаў людзей будзе ў свеце галадаць. Ці тое яшчэ будзе. А я ж паўтара месяца таму рубам паставіў пытанне (і толькі лянівы не выціраў аб мяне ногі): пандэмія пройдзе, жэрці што будзем? Сёння ўжо ніхто не крытыкуе за гэта. Усе спахапіліся – трэба эканоміку ўздымаць. У нас няма іншых крыніц для жыцця, акрамя працы нашых людзей» – цытуе словы Лукашэнкі sb.by.

Hавiны
Лукашэнка склікаў вялікую нараду па эканоміцы і каронавірусе
2020.04.23 10:30

СК belsat.eu

Стужка навінаў