Лукашэнка звольніў міністра сельскай гаспадаркі Зайца і віцэ-прэм'ера Русага


Аляксандр Лукашэнка 27 сакавіка падпісаў указы, якія прадугледжваюць прыняцце шэрагу кадравых рашэнняў, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

Міхаіл Русы вызвалены ад пасады намесніка прэмʼер-міністра Беларусі.

Уладзімір Даманеўскі вызвалены ад пасады старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэту.

Леанід Заяц вызвалены ад пасады міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

На памочніка прэзідэнта – інспектара па Магілёўскай вобласці Генадзя Лаўранкова ўскладзена выкананне абавязкаў старшыні Шклоўскага раённага выканаўчага камітэту, гаворыцца ў паведамленні.

Аб’ектыў
Лукашэнка паздымаў з пасадаў чыноўнікаў за стан калгасаў на Магілёўшчыне
2019.03.26 22:00

CK belsat.eu

Стужка навінаў