Лукашэнка зняў чаравікі перад Назарбаевым. Эксперт у ісламе: той мог абразіцца, калі б захацеў


Падчас наведвання Віцебскага футравага камбіната Лукашэнка пахваліўся, што носіць абутак айчыннай вытворчасці, якім зацікавіўся нават казахстанскі лідар Нурсултан Назарбаеў.

«Я нават калі сустракаюся з кіраўнікамі краінаў, яны францяць у італьянскіх, яшчэ нейкіх. Назарбаеў кажа: «А дзе гэта ты такое ўзяў?» Я кажу: «У Беларусі». «Ды не можа быць!» – кажа ён. Зняў і паказаў яму: «Марка» напісана», – распавёў кіраўнік Беларусі.

Але на Блізкім Усходзе дэманстрацыя ступакоў і падэшвы лічыцца знявагай.

«У мусульманскай традыцыі да сёння паказваць ступакі, нават указаць пальцам на ступакі – абразлівы жэст. Гэта датычыць не толькі голага ступака, але і падэшвы. Гэта звязанае з рытуальнай чысцінёй. Ступакамі ды ботамі ходзяць па зямлі, збіраецца бруд. Напрыклад, таму пры ўваходзе ў мячэць здымаюць абутак. У мусульманскай культуры таксама важныя намеры. Праўдападобна, Лукашэнка не меў паняцця, што гэта сітуацыя магла яго абразіць. Таму Назарбаеў мог пакрыўдзіцца, калі б захацеў, але, вядома, не факт, што абразіўся», – распавёў belsat.eu прафесар, гісторык ісламскай цывілізацыі Марэк Дзекан.

Нагадаем, адзін з самых вядомых выпадкаў «чаравічнай знявагі» адбыўся ў снежні 2008 года. Іракскі журналіст кінуў у Джорджа Буша – малодшага свае чаравікі на знак пратэсту супраць вайны ў Іраку.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў