Лукашэнка зменшыў Менск дзеля тытунёвай фабрыкі


Згодна з указам кіраўніка краіны, тэрыторыю сталіцы зменшылі на 1,48 га. Частку Шабаноў вывелі са складу Менску і далучылі да Менскага раёну.

Зменшыць сталіцу спатрэбілася для развіцця тытунёвай галіны. У Шабанах на базе «Інтэр Табакка» будзе пабудаваная тытунёвая фабрыка, такім чынам адна частка прадпрыемства знаходзілася б у Менску, а другая ў Менскім раёне.

Аляксей Алексін

Новай тытунёвай фабрыкай будзе займацца бізнесмен Аляксей Алексін. Яму яшчэ ў снежні мінулага году Лукашэнка даручыў стварыць адзіную тавараправодную сетку, якая будзе прадаваць папяросы ў Беларусі і за мяжою. Алексін з’яўляецца ўладальнікам кампаніі «Энерга Оіл». У чэрвені гэтага году «Энерга Оіл» дазволілі імпартаваць у Беларусь папяросы «L&M», «Parliament», «Marlboro», якіх раней не было на рынку краіны.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў