Лукашэнка: Жанчына павінна быць 165–175 сантыметраў


Падчас сустрэчы ў Акадэміі кіравання 19 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка распавёў пра сваё стаўленне да росту жанчын. Эпізод з гэтым выказваннем Лукашэнкі выклаў у сеціва 1reg.by.

Начальніца аддзелу адукацыі Ганцавіцкага райвыканкаму Надзея Здрок, якая таксама вучыцца ў Акадэміі кіравання, спытала Лукашэнку, па якіх крытэрах ацэньваць працу дзяржаўных органаў і іх кіраўніцтва. Задаючы пытанне, Здрок абмовілася, што «вы ж разумееце, я маленькі чалавек, а вы…»

«Які вы маленькі, вы нармальны чалавек! Слухайце, жанчыне і не трэба быць вышэйшай. Я ўвогуле не прыхільнік жанчын пад мой рост, пад два мэтры – навошта? Жанчына павінна быць 165–175 сантыметраў, гэта нармальна для жанчыны. Я, вядома, не супраць высокіх-даўганогіх… Таму вы нармальны абсалютна чалавек, з майго пункту гледжання».

Здрок падзякавала Лукашэнку за гэтыя словы.

Hавiны
Новыя прыгажуні ў атачэнні Лукашэнкі: хто яны?
2019.09.24 17:11

ІІ belsat.eu

 

 

Стужка навінаў