Лукашэнка збіраецца ў Турцыю і даў інтэрв'ю турэцкай інфармагенцыі


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 красавіка даў інтэрв’ю найбуйнейшаму інфармацыйнаму агенцтву Турцыі «Анадолу», паведамляе прэсавая служба кіраўніка краіны.

Аляксандру Лукашэнку задалі каля дзесяці пытанняў. У кіраўніка краіны пацікавіліся меркаваннем адносна нарастання напружанасці ў рэгіёне і свеце ў цэлым і ў сувязі з гэтым асаблівасцямі вонкавай палітыкі Беларусі, яе ўкладам у ўрэгуляванне канфлікту ва Украіне. Кіраўнік дзяржавы расказаў пра падыходы Беларусі ў міжнародных стасунках, даў ацэнку прэзідэнцкай кампаніі ва Украіне.

Падрабязна была закранутая праблематыка беларуска-турэцкіх стасункаў. Аляксандр Лукашэнка прыадчыніў падрабязнасці будучага візіту ў Турцыю, ацаніў перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва і распавёў пра асабістыя адносіны з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.

Hавiны
Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Скарыны Валянціну Матвіенку
2019.04.06 10:47

СК belsat.eu

Стужка навінаў