Лукашэнка збіраецца перамагчы каронавірус з Божай дапамогай

Лукашэнка ў царкве. Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ў Беларусі здолеюць перамагчы каронавірус, у тым ліку і з Божай дапамогай. Пра гэта ён заявіў 8 траўня, наведваючы царкву-помнік у гонар Усіх Святых у Менску.

«Думаю, Гасподзь дапаможа пераадолець па ўсёй краіне гэтыя няшчасце і напасці», – заявіў кіраўнік краіны, паведамілі ў ягонай адміністрацыі.

«Медыкі запужаныя, тэстаў не робяць». У Маладзечне замест пнеўманіі запісваюць бранхіт

Ён упэўнены ў правільнасці абранага шляху ў барацьбе з распаўсюдам інфекцыі. Пры гэтым, паводле яго, галоўнае – гэта выратаванне жыцця людзей.

«Калі мы і далей будзем ісці гэтым шляхам, мы абавязкова праз месяц забудзем пра каронавірус», – заявіў Лукашэнка.

Інфекцыяніст пра «псіхоз»: апаратаў ШВЛ на ўсіх не хопіць!

Ён падкрэсліў, што выбраныя ў краіне метады змагання з каронавірусам абумоўленыя досыць развітой айчыннай медыцынай, якую не аддалі «ў прыватная рукі», і метадамі змагання: не фронтам, а кропкава.

МГ belsat.eu

Hавiны