Лукашэнка заявіў, што ўсе хочуць «укусіць» яго праз каронавірус


Лукашэнка ў Бабруйску.
Фота: president.gov.by

Кіраўнік Беларусі 21 красавіка наведаў Бабруйск, дзе на прадпрыемстве «Славянка» распавёў пра змаганне з каронавірусам. Пра гэта інфармуе БелТА.

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, «цяпер гэты каронавірус стаў палітыкай».

«Усе глядзяць, за што б укусіць Лукашэнку, Беларусь – яны выбіліся з ладу. Так не трэба здзіўляцца. Усё гэта таму, што мы захавалі сістэму і прывялі яе ў парадак. І так здарылася, што мы больш-менш апынуліся гатовыя да гэтай заразы і не толькі да яе», – падкрэсліў ён.

Пры гэтым кіраўнік Беларусі зноў заявіў, што ў Беларусі ад каронавіруса ніхто не памёр.

Hавiны
«Разрэджванне цэменту». Сацыёлаг Андрэй Вардамацкі пра тое, як каронавірус змяняе Беларусь
2020.04.20 21:25

«Усе паміраюць ад хранічных хвароб, а любы вірус ж б’е па слабых, у каго імунітэту няма. Вось, што я меў на ўвазе», – сказаў Лукашэнка.

Пры гэтым ён заявіў, што міжнародныя структуры акажуць Беларусі фінансавую дапамогу.

«Нам вельмі моцна падставіць плячо Еўропа, асабліва міжнародныя банкі і фонды – менавіта пад ахову здароўя. Я хачу, каб мы, карыстаючыся момантам, убачылі слабыя месцы ў нашай ахове здароўя і падцягнулі яго», – сказаў кіраўнік Беларусі.

Інфаграфіка
6264 інфікаваных, 51 ахвяра каронавіруса: Міністэрства аховы здароўя агучыла пашыраную статыстыку
2020.04.20 17:01

Лукашэнка даручыў, каб уся міжнародная дапамога – ад МВФ, Сусветнага банку, Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця – была накіравана на мадэрнізацыю сістэмы аховы здароўя, перадусім на інфекцыйныя больніцы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў