Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі няма рэпрэсіяў, мітынгам Ціханоўскай ён не перашкаджаў


Дзейны кіраўнік Беларусі на выбарчым участку 9 жніўня зняпраўдзіў інфармацыю пра перашкоды сваім апанентам.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ніхто ніякіх рэпрэсіяў у дачыненні да прыхільнікаў альтэрнатыўных кандыдатаў не падтрымаў і рабіць не будзе.

«Выконвайце закон. Закон і толькі закон!», – адзначыў ён, паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Аляксандр Лукашэнка.
Фота: president.gov.by

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», у Беларусі з пачатку выбарчай кампаніі былі арыштаваныя 264 чалавекі, аштрафаваныя – 386. Шмат хто з затрыманых былі вызваленыя без складаная пратаколу. У краіне за гэты час з’явіліся 23 новыя палітвязні.

Лукашэнка таксама заявіў, што не перашкаджаў сваёй канкурэнтцы Святлане Ціханоўскай праводзіць агітацыйны мітынг 6 жніўня на плошчы Бангалор, дзе замест гэтага былі зладжаныя святкаванні Дня чыгуначных войскаў. Кандыдатка заяўляе, што падавала заяўку на акцыю яшчэ 14 ліпеня і тады перашкодаў не было.

«Пляцоўкі былі загадзя распісаны, і перш за ўсё была дадзена магчымасць апазіцыі вызначыць, у якія дні яны будуць праводзіць. Расклад кожны дзень. Я ў курсе справы, да мяне гэта пытанне ўжо даводзілі, я ў Менгарвыканкаме запытаў гэтую інфармацыю. Яны мне графік: «Вось, узгоднены з усімі штабамі, з усімі лідарамі і гэтак далей». Якія пытанні могуць быць? Каго мы павінны пакрыўдзіць? Гэтае пытанне паўстала, калі на Бангалоры, па-мойму, чыгуначнікі, святкавалі ці то Дзень чыгуначніка, ці то яшчэ штосьці – і раптам у гэты час камусьці захацелася там таксама адсвяткаваць чагосьці. Дык вы ж распісвалі! Я ж не рэзерваваў гэтыя пляцоўкі, я ж не праводзіў у Менску мітынгаў, пікетаў. Якія да мяне пытанні? Калі распісалі, значыць, трэба прытрымлівацца гэтага», – сказаў ён, піша TUT.by.

Між тым Менск – не адзінае месца, дзе былі адмененыя мітынгі Святланы Ціханоўскай. У шэрагу месцаў (напрыклад, у Слуцку і Салігорску) на вылучаных для агітацыі пляцоўках раптам пачыналіся рамонтныя працы менавіта перад прыездам Святланы Ціханоўскай.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў