Лукашэнка заявіў, што сур’ёзна зоймецца імпартазамяшчэннем

Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Добрушскай папяровай фабрыкі ўзняў пытанне імпартазамяшчэння, паведамляе прэсавая служба кіраўніка краіны.

У Добрушы з 2015 году закансервавана будаўніцтва заводу па выпуску кардона. Паводле старшыні канцэрна «Беллеспаперапрам» Юрыя Назарава, завод гатовы на 90 %. Засталося запусціць машыннае абсталяванне і завяршыць невялікія будаўнічыя работы.

«Усё гэта мы павінны вырабляць у сябе, калі нам спатрэбіцца. У нас няма нафты, як у Расеі. Яны могуць набыць любыя запчасткі: ім не шкада валюты. Нам трэба валюту зарабляць, таму пажадана не вывозіць яе. За імпартазамяшчэнне мы возьмемся сурʼёзна. Гэта ж не справа», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

За адмыванне грошай затрымалі кіраўніка беларускага прадстаўніцтва латышскага банку

 

СК belsat.eu

Hавiны