Лукашэнка заявіў, што рэвалюцыі пры змене ўраду не будзе


Падчас нарады ў кіраўніка краіны абмеркавалі новы склад ураду. Аляксандр Лукашэнка яшчэ 25 траўня распавёў, што да прэзідэнцкіх выбараў зменіць урад, піша прэсавая служба кіраўніка краіны.

Напярэдадні кіраўніку краіны Аляксандру Лукашэнку прапанавалі кандыдатуры да новага складу ўраду. Але кіраўнік краіны пакуль не агучвае прозвішчы.

«Проста па хваробе, іншых прычынах людзі сыходзілі на менш аб’ёмную працу. І паўгода мы фармавалі новы склад ураду. Таму чакаць, што тут рэвалюцыя адбудзецца пры змене ўрада, не трэба», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што маштабныя змены ў складзе ўраду непажаданыя і праз крызіс ва ўмовах пандэміі.

«Цяпер увесь свет уступіў у паласу небывалага эканамічнага крызісу, які ў любой дзяржаве пацягнуў сурʼёзныя змены адносінаў у грамадстве. Наступствы гэтага крызісу будуць вельмі сурʼёзныя. Таму рэзкі злом, замена ўсіх чальцоў ураду было б няправільным з пункту погляду бягучага моманту. Ды і неабходнасці такой няма. Вырасла новае пакаленне кіраўнікоў, якія сябе добра паказалі і працавалі добра ва ўрадзе. Навошта іх мяняць? Яны могуць працаваць», – сказаў Лукашэнка.

Hавiны
Лукашэнка распавёў, што яшчэ да выбараў зменіць урад
2020.05.25 14:33

СК belsat.eu

Стужка навінаў