Лукашэнка лічыць, што прыйшоў час актыўна асвойваць землі ў чарнобыльскай зоне


Падчас наведвання Нараўлянскага раёну Аляксандр Лукашэнка заявіў, што трэба «вельмі актыўна» асвойваць землі ў раёнах, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

«Сёння людзі разумеюць і я, што на гэтай зямлі можна жыць. Самае галоўнае – мы тут будзем жыць, – падкрэсліў Лукашэнка. – Прыйшоў час вельмі актыўна асвойваць гэты край».

Лукашэнка ў Нараўлянскім раёне. Фота – president.gov.by

Лукашэнка таксама даручыў Міністэрству па надзвычайных сітуацыях далажыць, што цяпер адбываецца ў 30-кіламетровай зоне адчужэння вакол Чарнобыльскай АЭС. Ён лічыць, што прыйшоў час таксама заняцца развіццём гэтых тэрыторыяў. Але сітуацыю там трэба дадаткова вывучыць.

«Гэта невялікі кавалак зямлі. Але што там будзе заўтра-паслязаўтра, якія перспектывы? Трэба паглядзець, якім чынам мы будзем вяртаць назад запаведную зону, калі час пройдзе. А што можам цяпер там узяць? Нельга кідаць ніводнага гектара зямлі», – падкрэсліў Лукашэнка.

Hавiны
Юрый Варонежцаў: Трэба сачыць за тым, што мы ямо, бо існуе пагроза ўнутранага апрамянення
2019.04.23 17:06

Ён нагадаў пра сваю прапанову, каб у Брагінскім, Нараўлянскім і Хойніцкім раёнах падумаць аб стварэнні шматпрофільных абʼяднанняў – холдынгаў, якія ўключаюць сельскагаспадарчы напрамак, лесапілаванне, нарыхтоўку, магчыма, яшчэ штосьці.

«Гэта перспектыва. Мы падумаем. І да канца года прымем рашэнне», – сказаў Лукашэнка.

Hавiны
«Радыяцыя – фігня ў параўнанні з сістэмаю». Як жывуць Хойнікі праз 33 гады пасля чарнобыльскай катастрофы
2019.04.26 13:27

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў