Лукашэнка заявіў, што барацьба з каронавірусам абышлася Беларусі амаль у паўмільярды рублёў

Каб пазбегчы другой хвалі каронавірусу Аляксандр Лукашэнка раіць адпачываць у Беларусі, а не за мяжой. Пра гэта ён заявіў на нарадзе з кіраўніцтвам эканамічнага блоку ўраду. Пра гэта піша БелТА.

Лукашэнка заявіў, што беларуская сістэма аховы здароўя справілася з пандэміяй і колькасць «рэальна хворых» цяпер зніжаецца.

«Я маю на ўвазе не пратэставаных, а рэальна хворых. Але сітуацыя ў свеце далёка не аптымістычная: гэтай хваробай заразіліся амаль 15 млн чалавек. Ёсць краіны, дзе ўводзяць паўторныя абмежавальныя меры. Гэта значыць людзей замкнулі, увялі каменданцкую гадзіну, адкрылі і атрымалі новы ўсплёск хваробы, давялося зноў замыкаць у кватэрах», – заўважыў ён.

Каб пазбегчы другой хвалі каронавірусу, Лукашэнка раіць сёлета адпачываць толькі ў Беларусі. Паводле яго, у краіне створаныя ўсе ўмовы для паўнавартаснага і бяспечнага адпачынку.

«Я ўжо папярэдзіў: мы нікому нічога не забараняем, куды заўгодна едзьце, але па вяртанні ў краіну каб селі на каранцін за свой кошт. З усімі наступствамі», – адзначыў ён.

Лукашэнка таксама ацаніў выдаткі Беларусі ад барацьбы з каронавірусам.

«Беларусы павінны ведаць, што, да прыкладу, барацьба з каронавірусам ужо абышлася бюджэту амаль у паўмільярда рублёў. Тут і дадатковыя выдаткі на медыцыну, і сродкі на падтрымку рэальнага сектара эканомікі. Але чалавек заўсёды важней за грошы», – дадаў ён.

Лукашэнка пра каронавірус: «Мы з гэтай бядой справіліся»

ІІ belsat.eu

Hавiны